Комін Баранавіцкай ЦЭЦ пачалі расфарбоўваць у «патрыятычныя» колеры
Як паведаміла мясцовае афіцыёзнае выданне «Наш край», «у рамках рамонтных работ і афарбоўкі дымавога коміна выконваюцца работы па візуалізацыі дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на коміне ЦЭЦ».
18.08.2023 / 19:20
Калі глядзець з боку цэнтра горада, то можна пабачыць, што на коміне ўжо намалявалі арнамент.
«Наш край» запэўнівае, што «праект малюнка ўзгоднены з усімі адпаведнымі інстанцыямі і стане выдатным дадаткам да святкавання Дня народнага адзінства».
Можна здагадвацца, што ранейшая колерная гама, у якой быў афарбаваны комін, прыхільнікам рэжыму вельмі моцна муляла вока.
Чытайце таксама:
У Віцебску — чарговы прысуд за зрыванне чырвона-зялёнага сцяга
Пранкер паказваў расейцам сцяг Беларусі і прасіў здагадацца, чый ён — адказы самыя нечаканыя
У Гомелі сілавікі затрымалі жанчыну на матацыкле з-за колеру шлема