Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу

У 23:56 17 жніўня на памежным пераходзе «Шумск» — «Лоша» на беларуска-літоўскай мяжы выставілі знак, які забараняе праезд. А з 00:00 18 жніўня гэты пераход і «Цверач» — «Відзы» афіцыйна закрытыя. 

18.08.2023 / 01:51

Гэтая падзея не стала нечаканасцю, паколькі перад гэтым анансавалася

Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы засталіся функцыянаваць памежныя пераходы «Каменны Лог» — «Меднікі», «Прывалка» — «Райгард», «Беняконі» — «Салечнікі» і «Катлоўка» — «Лаварышкі».

Закрываць іх пакуль не плануюць, але ўвогуле такой магчымасці, калі рэжым Лукашэнкі будзе працягваць правакацыі на мяжы пры дапамозе мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі і расійскіх наймітаў з ПВК «Вагнер», выключаць не выпадае.

Чытайце таксама:

Беларуская мытня павялічыць змены на межах з Літвой і Латвіяй

Стала вядома, колькі чалавек праходзіла праз закрытыя Літвою памежныя пункты

Беларусы расказалі, што адбываецца на мяжы з Літвой напярэдадні магчымага закрыцця КПП

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

Nashaniva.com