У Польшчы зʼяўляюцца налепкі ад імя ПВК «Вагнер»

Налепкі Wagner Group з лагатыпам расійскіх баевікоў былі заўважаныя ў Варшаве і Кракаве. На іх напісаны заклік далучыцца да фармавання і QR-код, які накіроўвае на сайт, паведамляе «Белсат».

12.08.2023 / 20:47

Фота гэтых налепак зроблена ў розных месцах, але, ці сапраўдныя яны, пакуль невядома:

«Няма ніякай гарантыі, што старонка, на якую вядзе QR-код, рэальная», — заявіў сябра гарадской рады Кракава Лукаш Вантух.

Чытайце таксама:

Вагнераўцы навучалі пад Брэстам мясцовых дэсантнікаў

Пасол у Індыі пра ПВК «Вагнер»: Калі яны зробяць нешта не так, супраць іх будуць ужытыя іншыя захады

НАТА не бачыць пагрозы з боку ПВК «Вагнер» у Беларусі

Nashaniva.com