Лянівыя галубцы — хутка і проста
Калі ў вас няма цярпення закручваць сумесь рысу і фаршу ў капусныя лісты, паспрабуйце «дэканструяваную» версію галубцоў, у якой ўсе складнікі гатуюцца ўперамешку. Хутка такія галубцы могуць стаць вашай новай улюбёнай вячэрай.
26.08.2023 / 07:15
Фота: украінская кулінарная блогерка Зарана Іўчанка / Getty Images
Спатрэбіцца:
- 1 галоўка капусты
- 500 г фаршу
- 1 цыбуліна
- 1 морква
- паўшклянкі варанага рысу (па жаданні)
- 2-5 сталовых лыжак таматнай пасты (па смаку)
- соль
- молаты чорны перац
- алей
- смятана і свежая гародніна (агуркі, памідоры) для падачы
- Дробна нарэжце цыбулю, а моркву натрыце на тарцы. Абсмажце іх у алеі да мяккасці.
- Дадайце ў гэтую ж патэльню дробна нашаткаваную капусту і патушыце ўсё разам каля 30 хвілін. Калі трэба, падліце паўшклянкі вады і накрыйце вечкам. Пасаліце і паперчыце.
- Дадайце ў патэльню да гародніны фарш і адвараны рыс. Усё перамяшайце, пасаліце і паперчыце.
- Тушыце ўсё да гатоўнасці мяса, час ад часу памешваючы. У канцы дадайце таматную пасту.
- Падавайце са смятанай і свежымі памідорамі, агуркамі.
Больш рэцэптаў:
Тэфтэлі пад сырам — проста і шалёна смачна
Фасоля з ялавічынай — хуткі рэцэпт сытнай стравы
Маклуба, або перакуленая запяканка — страва з усходнім каларытам