На ютуб выклалі беларускі серыял-сіткам «Апошняя надзея»
Гэта сіткам пра рамонтную майстэрню, якую ў Беларусі адкрывае былы французскі дыпламат па імені Флабер.
22.07.2023 / 15:16
Прадпрымальнік і рэжысёр Іван Маслюкоў апублікаваў у ютубе свой серыял «Апошняя надзея», паведамляе тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Пра гэта ён распавёў у сторыс у тэлеграме. Па словах Івана, ён рашыўся на гэта, бо не змог нікуды прыстроіць сваё шоу.
«Апошняя надзея» — гэта сямісерыйны сіткам пра рамонтную майстэрню, якую ў Беларусі адкрывае былы французскі дыпламат па імі Флабер. У кожнай серыі работнікі майстэрні трапляюць у недарэчныя гісторыі і кожны раз выблытваюцца з іх неверагодным чынам.
У серыяле граюць беларускія акцёры, у тым ліку былыя купалаўцы з «чорных» мінкультаўскіх спісаў: Міхаіл Зуй, Дзмітрый Ясяневіч і інш. Магчыма, таму серыял так і не ўдалося прадаць.
Чытайце таксама:
Карціну беларускага мастака адабралі для Лонданскага арт-біенале
З'явіўся кавер на песню Максіма Знака, запісаны ў Беларусі ВІДЭА
Музей Вольнай Беларусі запрашае на вечар-сустрэчу сяброў музея