У Мінску прадаецца неблагая кватэра за $31 000. Што не так
Аднапакаёўка з добрым рамонтам за $31 000 па курсе? Гучыць як нешта з галіны фантастыкі. Уласна, вы маеце рацыю: аб'ект на вуліцы Варвашэні, пра які і пойдзе гаворка, пакуль што з'яўляецца нежылым памяшканнем. Аднак цяперашні ўладальнік запэўнівае: ёсць магчымасць юрыдычна перавесці яго ў звычайную аднапакаёвую кватэру, як піша Onliner.by.
08.07.2023 / 13:06
Нерухомасць хаваецца на першым паверсе цаглянага шматпавярховіка, пабудаванага ў 1992 годзе. Яе плошча — усяго 20,4 «квадрата», а столі нават ніжэйшыя, чым бываюць у стандартнай панэльцы, — 2,5 метра.
Памяшканне складаецца з пакоя-гасцёўні, двух санвузлоў (у адным з іх ёсць душ) і маленечкага калідора. Тут выкананы свежы рамонт: замененыя праводка і сантэхніка, пастаўленыя новыя металічныя дзверы. Сцены пафарбавалі, падлогу выклалі пліткай, зрабілі падвесныя столі. Выглядае ўсё даволі сімпатычна.
За сваю ўласнасць гаспадар просіць 31 000 у. а. Як лічыце, гэта шмат ці мала? А можа, гэта той самы адэкватны цэннік?
Чытайце таксама:
Дом з крамай «Акіян» у Мінску па задумцы архітэктараў меўся выглядаць зусім інакш. Эксклюзіўныя фоты
Вядомае ўсім кафэ ў самым цэнтры Мінска выставілі на продаж. Цана — больш за 2 мільёны даляраў
У Мінску прадаецца кватэра ў новым доме з духоўкай пад столлю