Нерухомасць55

У цэнтры Мінска ў доме для партыйнай эліты прадаецца кватэра. Яна займае цэлы паверх, а інтэр'еры як у фільмах пра французскіх каралёў

Чатырохпакаёвыя апартаменты знаходзяцца ў знакамітым доме №42 на вуліцы Карла Маркса. У канцы 1960-х там жыла савецкая наменклатура, што дало гмаху нефармальную назву «цэкоўка». Сёння ёсць рэальны шанец прапісацца ў элітным доме. Але толькі калі валодаеце сумай у 1 502 424 рублі, а гэта прыкладна 495 000 даляраў па курсе, піша Onliner.by.

Фота: Onliner.by

Дэкаратыўныя калоны, ляпныя карнізы і падстолевыя разеткі, салонная мяккая мэбля як з фільмаў пра французскіх каралёў, ажурныя кандэлябры, пышныя люстры — інтэр'ер гэтай кватэры параўнальны з палацавым. Статутныя матэрыялы аздаблення і прадметаў абстаноўкі — дрэва з залатой пацінай, бронза, мармур, крышталь — узмацняюць уражанне, што будзеш «жыць як у гістарычнай меладраме».

Фота: Onliner.by

Прычым знаходзяцца гэтыя апартаменты ў цагляным дзевяціпавярховіку. Ён быў пабудаваны ў 1967 годзе па праекце архітэктара Юрыя Шпіта. Будынак размясціўся на стромкім выбрукаваным спуску зусім побач з набярэжнай Свіслачы і паркам Максіма Горкага.

Фота: Onliner.by

Агульная плошча чатырохпакаёвай кватэры — 164,4 квадратнага метра, жылая — 79,7. Асаблівы плюс планіроўкі — прасторная кухня, яе плошча нават большая, чым спальняў. Усе жылыя пакоі размешчаныя аўтаномна, яны не прахадныя. Вышыня столяў — 2,7 метра. Прадугледжана два санвузлы. Ёсць дзве зашклёныя лоджыі.

Фота: Onliner.by

Кватэра займае ўвесь пяты паверх. Першапачаткова так і было прадугледжана архітэктурным праектам, растлумачылі ў агенцтве нерухомай маёмасці «Сільван-Інвест».

У 2015 годзе ў доме быў зроблены капітальны рамонт. Усе неабходныя камунікацыі ў кватэры заменены на сучасныя. Устаноўлены сістэма ачысткі вады, кандыцыянеры. Ёсць уся неабходная бытавая тэхніка. Кватэра прадаецца разам з гаражом, які знаходзіцца насупраць дома. Ён уключаны ў цану.

Фота: Onliner.by

Вокны выходзяць на вуліцу Карла Маркса і Аляксандраўскі сквер, а таксама ў двор. Жыць як у кіно, застаючыся ў «ціхім» цэнтры Мінска, — такая гісторыя.

Фота: Onliner.by
Фота: Onliner.by

Каментары5

  • SHOS
    06.07.2023
    Меня очень забавляют телевизоры в таких квартирах. Неужели нельзя купить с корпусом в цвет интерьера? Ещё и в ниши пихают. Абы что
  • Ппенра
    06.07.2023
    200 гадоў пры заробку 200$ зойме адкладаць.
  • Чыфір
    06.07.2023
    Ппенра, гэта вам, а расейцы купяць ужо заўтра ж.

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю26

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пракурор папрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ год зняволення1

У Беларусі могуць увесці плату за дастаўку пенсій1

Маркаў: Нас будуць закідваць «экстрэмісцкай літаратурай», каб мозг станавіўся больш мяккім6

Заснавальнік Zubr Capital расказаў, чым «кароткая» адукацыя лепшая за «доўгую»1

«Алмі» аштрафавалі за завышэнне цаны на хлеб

У Віцебску прадаецца Opel 1937 года. А просяць як за сучаснае аўто3

Пенсіянеры, што працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію9

На Валгаградскай 22-гадовы кіроўца збіў на зебры дзяўчыну1

Затрыманых у Беларусі мільярдэраў з «Уралкалія» выпусцілі на свабоду1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю26

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю

Галоўнае
Усе навіны →