Нерухомасць88

Дом з крамай «Акіян» у Мінску па задумцы архітэктараў меўся выглядаць зусім інакш. Эксклюзіўныя фоты

Шпіль з зоркай, вышыня каля 15 паверхаў, статуі па вуглах — у пачатку 1950-х напраектавалі ўсё як мае быць, але калі праект пачалі рэалізоўваць у канцы дзесяцігоддзя, то ўсю гэтую прыгажосць прыбралі. У тэлеграм-канале «Беларускі піонэр» з'явіўся архітэктурны эксклюзіў — выявы сталінскага гмаху, што збіраліся пабудаваць у цэнтры Мінска. Цяпер на гэтым месцы стаіць дом з вядомай мінчанам крамай «Акіян». 

Крыніца: архіў БДАНТД 

Да вайны па гэтым адрасе ў цэнтры Мінска знаходзіўся інтэрнат Інстытута народнай гаспадаркі. Якраз на яго месцы (будынак пацярпеў у вайну) архітэктары вырашылі ўзвесці сталінскі гмах з усімі яго атрыбутамі. Багата ўпрыгожаны ляпнінай 15-павярховы дом павінен быў вянчаць шпіль з зоркай, па рагах шматпавярхоўкі збіраліся расставіць скульптуры. 

Аднак калі ў канцы дзесяцігоддзя дайшла справа да рэалізацыі праекта, то ўсю прыгажосць прыбралі.

У выніку будынак на скрыжаванні праспекта Незалежнасці (у тыя гады — вуліцы Савецкай) і вуліцы Казлова (у тыя гады — Даўгабродскай) пабудавалі па спрошчаным варыянце — без шпіля, статуй, калон і іншых празмернасцяў.

У 1975 годзе акурат у гэтым доме адкрылі краму «Акіян» з фірмавай «луской» на сценах. У 2021 годзе краму закрылі на рамонт. Тады мінчане сабралі больш за тысячу подпісаў, каб захаваць назву магазіна і інтэр'ер. Пасля рамонту «луску» вярнулі толькі часткова. Большую яе частку перадалі ў Музей гісторыі горада Мінска.

Каментары8

  • Ян Норман
    05.07.2023
    Гэта прыгажосць?Тонны гэткай каланіяльнай сталінскай "прагажосьці" яшчы чакаюць свайго зьнікнення з твараў нашых гарадоў.
  • Жвір
    05.07.2023
    Улад, ай, дурата, было б класна, як у Н'ю Йорку, чымсьці падобна. А перспектыву прасьпекта т.з. "Кемпінгскі" Чыжа зламаў, але нікога гэта не скаланула.
  • Улад
    05.07.2023
    Жвір, Ну чаму "нікога не скаланула" гэта забудова каля цырку? Іншая справа, што на меркаванне людзей гэтай "незалежнай" уладзе на ... (пляваць). 
    Да таго ж: я меў на увазе перспектыву Праспекта разам з манументам Перамогі. то-бок калі глядзець на манумент спераду, а не ззаду :)
    А гэтыя шпілі ... На халмах якіх (Масква) ці на прасторы яны выглядаюць нармальна. А на нешырокіх вуліцах ...

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Рускіх і ўкраінцаў можна параўноўваць з ханьцамі». Мядзведзеў тлумачыць кітайцам прычыны вайны ва Украіне на блізкіх ім прыкладах11

«Некаторыя віцябляне паводзілі сябе вельмі годна». Сведкі пажару ў гандлёвым цэнтры падзяліліся ўражаннямі1

У першым трэйлеры да новай часткі «Ведзьмара» паказалі дзяўчыну ў строі з беларускім арнаментам9

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі1

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА2

За тыдзень па крымінальных палітычных справах судзілі 82 чалавекі

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ1

Як выглядае ўнутры гандлёвы цэнтр у Віцебску пасля пажару ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →