Прыгожын для паездкі ў Беларусь мог выкарыстоўваць дублёра. Сам ён не пакідаў Расію — The New York Times
Выданне атрымала каментар ад аднаго з прадстаўнікоў Пентагона, які называў увесь працэс пераезду «Вагнера» ў Беларусь «містычным».
07.07.2023 / 22:05
Яўген Прыгожын. Фота: Getty Images
Выданне The New York Times 6 ліпеня паведаміла, што пасля мяцяжу вагнераўцаў Прыгожын не наведваў Беларусь, а скарыстаўся для гэтага сваім двайніком.
Пра гэта выданню ананімна распавёў адзін з афіцыйных прадстаўнікоў Пентагона.
Па словах чыноўніка, уся гісторыя з пераездам Прыгожына і яго наймітаў у Беларусь «ахутаная містыкай», а большасць вагнераўцаў усё яшчэ знаходзяцца ва Украіне.
«У нас няма пацвярджэння, што Прыгожын сапраўды пасля мяцяжу быў хоць раз у Беларусі. Тое самае тычыцца і яго наймітаў, якія ў большасці сваёй усё яшчэ знаходзяцца на ўсходзе Украіны.
Прыгожын для маскіроўкі сваіх планаў і перамяшчэнняў мог скарыстацца двайніком для імітацыі візіту ў Беларусь», — падзяліўся інфармацыяй афіцыйны прадстаўнік Пентагона.
Нагадаем, што сёння з'явілася інфармацыя, што тэлефонныя перамовы Лукашэнкі з Прыгожыным падчас мяцяжу праслухоўвала нямецкая разведка.
Сам Лукашэнка пры гэтым нядаўна паведаміў, што Прыгожына цяпер у Беларусі няма.
Чытайце таксама:
Мінабароны расказала, для каго ствараецца лагер пад Асіповічамі
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі папярэдзілі NATO пра пагрозу з боку Беларусі