Муж забіў жонку ў Смалявічах. Унукі выклікалі медыкаў

Паведамленне пра 61-гадовую мясцовую жыхарку ў кватэры без прыкмет жыцця ў Смалявічах паступіла следчым увечары 1 ліпеня.

02.07.2023 / 12:00

Папярэдне ўстаноўлена, што ў 64-гадовага мужчыны з жонкай адбыўся канфлікт. Падчас сваркі ён нанёс ёй мінімум адзін удар нажом. Жанчына памерла на месцы, як піша «Мінская праўда». 

У момант трагедыі ў кватэры знаходзіліся ўнукі сямейнай пары, яны і паведамілі пра тое, што адбылося, бацькам і выклікалі медыкаў.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Мужчыну затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Чытайце таксама: 

У Касцюковічах загарэўся халадзільнік, пацярпелі дзве маленькія дзяўчынкі

У Мазыры з балкона выпала чатырохгадовая дзяўчынка

У Мёрскім раёне мужчына збіраў парэчкі і праваліўся ў 8-метровы калодзеж

Nashaniva.com