Ці прыляцеў Яўген Прыгожын у Беларусь? У кожным разе не сваім самалётам
Пра тое, ці прыехаў у Беларусь кіраўнік ПВК «Вагнер», спрабавалі даведацца па розных каналах. Але пакуль што дакладнай інфармацыі пра яго прыбыццё няма, усё абмяжоўваецца чуткамі.
26.06.2023 / 16:57
Расійскае выданне «Фонтанка» 26 чэрвеня патэлефанавала ў прэс-службу Лукашэнкі, але там не змаглі адказаць, ці прыбыў ужо Яўген Прыгожын у Беларусь. Супрацоўнік прэс-службы заявіў, што «няма такой інфармацыі», і прапанаваў адправіць запыт.
Расійскі тэлеграм-канал Brief паведаміў сёння днём, што Прыгожына нібыта бачылі ў мінскім гатэлі Green City на Каменнай Горцы. Аднак пацвярджэнняў гэтай інфармацыі няма. Журналістам RTVI, якія патэлефанавалі ў гатэль, сказалі, што не выдаюць інфармацыю пра гасцей, гэта канфідэнцыйная інфармацыя.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» пры гэтым сцвярджае, што абодва самалёты Прыгожына — у Расіі. Першы бізнэс-джэт BAe 125-800B (RA-02731) з 22 чэрвеня знаходзіцца ў Маскве. Другі, асноўны самалёт Embraer Legacy 600 (RA-02795), учора з Санкт-Пецярбурга лётаў на поўдзень Расіі і позна ўвечары вярнуўся ў Санкт-Пецярбург. Такім чынам, як мінімум на сваіх самалётах Яўген Прыгожын у Беларусь не прылятаў.
У такім разе ён мог ці прыляцець з Расіі рэгулярным рэйсам альбо на самалётах ВКС Расіі ў Мачулішчы, ці прыехаць на машыне. Пацвярджэння ні для якога з гэтых шляхоў няма.
Чытайце таксама:
Дваццаць гадоў таму. Дзе маглі пазнаёміцца Прыгожын і Лукашэнка
«Нармальна. Усіх узбадзёрылі». Апошнія словы Прыгожына перад ад'ездам з Растова ВІДЭА
Яўген Прыгожын застаецца пад следствам па справе аб мяцяжы — медыя