Мядзведзіца і трое медзведзянят выйшлі да людзей у Навагрудскім раёне ВІДЭА
Сямейства бурых мядзведзяў, якія ў Беларусі занесеныя ў Чырвоную кнігу, знялі на відэа ў Навагрудскім раёне недалёка ад вёскі Пудзіна.
25.06.2023 / 11:52
Мядзведзіца паводзіла сябе цалкам міралюбіва, а медзведзяняты гулялі адно з адным, а калі ўбачылі людзей у машыне, усталі на заднія лапы, каб разгледзець незнаёмцаў.
На думку біёлагаў, у гэты перыяд самкі з дзіцянятамі набліжаюцца да чалавечага жылля не ў пошуках ежы, а каб выратаваць медзведзянят ад агрэсіі самцоў, заўважае «Смартпресс».
У мядзведзяў шырока распаўсюджаны інфантыцыд (дзетазабойства): пакуль мядзведзіца выхоўвае дзіцянят, яна не здольная да працягу роду. У самца ёсць два варыянты: альбо чакаць ад 18 да 30 месяцаў, пакуль медзведзяняты не стануць самастойнымі, альбо забіць іх — і тады самка будзе гатовая да спароўвання праз некалькі дзён.
Бурыя мядзведзі занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. На пачатку года, паводле звестак Мінлясгаса, у краіне налічвалася каля 550 ― 700 асобін. Больш за ўсё бурых мядзведзяў — 73% ад усёй колькасці — жыве ў Віцебскай вобласці.
Чытайце таксама: