З лазняй і басейнам. За пяць хвілін ад Мінска прадаецца стылёвы дом з бруса

Гэта хата з бруса ў сучасным стылі шмат каму спадабаецца: выглядае стыльна, прасторная, з прадуманай планіроўкай і класным інтэр'ерам. Ёсць вялікая лазня з басейнам, навес для барбекю і 15 добраўпарадкаваных сотак, піша Realt.

11.06.2023 / 15:43

Дом знаходзіцца ў Калодзішчах, у сучаснай частцы аграгарадка, якую называюць «Палігон». Тут выдатная інфраструктура — дарогі з асфальтам, новыя школа і дзіцячы сад, крамы і ўсяго 5 хвілін на машыне да Мінска.

Агульная плошча — 243,2 кв. м. Планіроўка незвычайная. На першым паверсе — вялікая ўтульная гасцёўня з камінам, кухня з выхадам на тэрасу, пярэдні пакой, санвузел.

На другі паверх вядзе масіўная дубовая лесвіца. Там знаходзяцца тры спальні, більярдавая, дзве гардэробныя і санвузел.

Дом прадаецца з усёй мэбляй і ўбудаванай тэхнікай нямецкага брэнда Teka: пасудамыйка, індукцыйная пліта, духавая шафа, мікрахвалёўка. 

Ацяпляецца дом двухконтурным катлом Ariston, кандыцыянеры робяць жыццё камфортным спякотным летам. Усе камунікацыі ёсць: трохфазны лічыльнік, рэзервовае сілкаванне ад генератара, вада — з уласнай свідравіны, каналізацыя мясцовая.

У асобным двухпавярховым будынку побач з домам размясцілася лазня з басейнам, душам і сваёй тэрасай. Ёсць асобны падстрэшак для барбекю.

Агульная плошча ўчастка — 15 сотак. На ім расце шмат раслін: туі, елкі, піхты, хвоі, язмін, бэз, магнолія, вярбы, хмызнякі, бяроза, пладовыя дрэвы.

Усё гэта ўладальнікі ацанілі ў 290 000 даляраў.

Чытайце таксама:

«У трэндах дачы». Эксперты расказалі, што адбываецца з продажам дамоў і што будзе далей

Вырасла колькасць тых, хто купляе жыллё ў крэдыт

У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім?

Пад Мінскам прадаецца стыльная дача з бруса і з інтэр'ерам, як у Pinterest. Цана — як у двухпакаёўкі

Nashaniva.com