Качанава назвала гэты горад адукацыйным, навуковым і культурным цэнтрам краіны
Старшыня Савета Рэспублікі сёння наведала Наваполацк, які адзначае 65-годдзе.
10.06.2023 / 13:47
Наталля Качанава падчас выступу ў Наваполацку. Скрыншот відэа Савета Рэспублікі
«Я вельмі радая прысутнічаць на гэтым цудоўным юбілеі і павіншаваць наш Наваполацк. Зусім непрацяглая гісторыя нашага горада — 65 гадоў, але гэта працоўны подзвіг новапалачан, якія прыехалі сюды і 7 чэрвеня 1958 года забілі першы калок — далі пачатак будаўніцтву найбуйнейшага нафтахімічнага комплексу ў нашай краіне і маладому гораду Наваполацку», — цытуе словы Наталлі Качанавай тэлеграм-канал Савета Рэспублікі.
«Дарагія сябры! Гэта сапраўды гераічная гісторыя. Так з любоўю будавалі гэты горад, прадпрыемствы. Новапалачане — цудоўны народ, яны сапраўды шчаслівы народ. Яны жывуць на сваёй зямлі і сваёй працай ствараюць усе даброты, што ёсць сёння ў горадзе. Гэта горад-працаўнік. Гэта культурны, адукацыйны, спартыўны цэнтр нашай краіны. Тут жывуць людзі маладыя душой. Наваполацку вельмі пашанцавала!» — перакананая старшыня Савета Рэспублікі.
Чытайце таксама:
Наталля Качанава: Эканоміка перадусім
Колькі каштуе модны «лук» Качанавай?
Наталля Качанава расказала пра любімыя кнігі
«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава раскрыла сакрэт свайго стылю