У палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці
Маці было 80 гадоў. Яна летась цяжка перанесла каранавірус, з'явіліся шматлікія ўскладненні. Апошнія месяцы яна не рухалася самастойна, была прыкаванай да ложка. Яе даглядаў 88-гадовы муж, тата Ларысы, пра гэта піша «Радыё Свабода».
07.06.2023 / 07:32
Былую журналістку затрымалі ў Гомелі 6 снежня 2022 года. Яе сына Святаслава змяшчалі ў прытулак. Пазней ён вярнуўся да сваякоў.
Ларысу Шчыракову абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (артыкул 369-1 Крымінальнага кодэкса). Вядома, што ёй дадалі яшчэ адзін крымінальны артыкул. Але адвакат мае падпіску аб неразгалошванні, таму гэты артыкул невядомы. Справу ўжо перадалі ў суд для разгляду.
30 мая Ларыса мела першае спатканне з сынам у гомельскім СІЗА.
Чытайце таксама: