Стала вядома, як зменіцца 2-я паліклініка ў Мінску
2-я раённая паліклініка знаходзіцца на скрыжаванні Якубоўскага — Адзінцова. Яе закрылі на рэканструкцыю, дэмантаж будынка выкананы ўжо на 70%. Ад старога корпуса будаўнікі пакінуць толькі апорны каркас і вонкавыя сцены, паведамляе тэлеграм-канал ДВА «Мінскбуд».
05.06.2023 / 16:51
У працэсе рэканструкцыі паліклініку мадэрнізуюць: пераплануюць унутраную прастору, прыбудуюць аднапавярховы блок МРТ, фасад уцяпляць і зробяць камбінаваным — керамаграніт плюс лёгкая тынкавальная сістэма і вітражы, усталююць пандусы і пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Таксама тут абсталююць паркоўку на 28 месцаў, азеляняць тэрыторыю.
Рэндар з канала @minskstroybelarus
Абноўленая паліклініка зможа прымаць у змену каля 1200 пацыентаў — жыхароў Фрунзенскага раёна. Тут будзе працаваць 590 чалавек медперсаналу.
Чытайце таксама:
Рэканструкцыю часткі Ракаўскага прадмесця завершаць ужо сёлета
Вырасла колькасць тых, хто купляе жыллё ў крэдыт
У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім?