Да і пасля: як жыве сабака, які страціў гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны
У сакавіку сацсеткі абляцела фота сабакі Эльзы, якая ляжала на руінах дома пасля гібелі гаспадароў у выніку абстрэлу Львоўшчыны. Той абстрэл забраў жыццё пяці чалавек.
05.06.2023 / 16:10
Эльзу знайшлі на руінах пасля абстрэлу 9 сакавіка
У Эльзы была кантузія, рана ў вобласці шыі і сківіцы, траўмаваная лапа і кровазліццё ў вочы, піша «Украінская праўда».
На шчасце, Эльза ачуняла і знайшла новы дом.
«Эльза нядаўна пераехала ў Нямеччыну. Там яна будзе жыць у новай сям'і з гаспадыняй Вольгай Ферт.
Хай у іх усё складваецца! Пажадаем Эльзе спакойнага і шчаслівага жыцця! А ўсе нелюдзі, якія прычыняюцца да пакут людзей і жывёл ва Украіне, абавязкова будуць пакараныя», — кажуць зоаабаронцы.
Зараз у Эльзы новая сям'я
У выніку ракетнага ўдару па Львоўшчыне 9 сакавіка загінула пяць чалавек. Сабаку Эльзу выратавалі валанцёры разам з суседскімі аўчаркамі, гаспадары якіх таксама загінулі.
Эльза будзе жыць у Нямеччыне
Валанцёрка Юлія Радлінская, якая займалася Эльзай, распавяла, што ахвотных дапамагчы сабаку было вельмі шмат.
У ноч на 29 верасня мінулага года расіяне таксама абстралялі жылыя дамы ў Дняпры. На руінах аднаго з дамоў знайшлі сабаку па мянушцы Крым, які плакаў.
Сабака Крым чакае на руінах дома ва ўкраінскім горадзе Дняпро, пад якімі ляжаць яго забітыя гаспадары. Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны
Жывёліну забралі на рэабілітацыю, але праз паўтара месяца сабака, які меў кантузію і сардэчную недастатковасць, памёр.
Чытайце таксама: