Прысуд Пачобуту пакінулі без зменаў

Вярхоўны суд 26 мая разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня Андрэя Пачобута. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Яго хутка перавядуць у калонію, піша «Вясна».

26.05.2023 / 15:56

Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама паводле арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гродзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі. 

Чытайце таксама:

Андрэй Пачобут дапускаў, што яго могуць расстраляць

Польскі МЗС пра Пачобута: Больш складана нашкодзіць таму, пра каго ведае ўвесь свет

Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме

Nashaniva.com