Прыгожын заявіў, што Бахмут цалкам захапілі
Заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў пра ўзяцце Бахмута ў відэазвароце ў тэлеграм-канале. Украінскія ўлады пакуль не каментавалі гэтай заявы.
20.05.2023 / 16:09
Раней у Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі заявілі, што за апошнія некалькі дзён камандаванне расійскіх войскаў з высокай доляй верагоднасці перакінула па меншай меры некалькі баявых падраздзяленняў на бахмуцкі кірунак. Узяцце Бахмута, відавочна, па-ранейшаму ўяўляецца расійскаму камандаванню ключавой тактычнай задачай, бо гэта дазволіць Маскве «заявіць пра хоць нейкія поспехі» на фронце.
Баі за горад ідуць ужо больш за дзевяць месяцаў — са жніўня мінулага года. Нягледзячы на паступовае прасоўванне, цалкам узяць горад расійскім сілам увесь гэты час не ўдавалася, хоць гэтая бітва наносіла вялікія страты абодвум бакам.
Чытайце таксама:
З'явіліся падрабязнасці гібелі каліноўцаў у Бахмуце: «чацвёра засталося пад заваламі»
УСУ рухаюцца да Бахмута, за суткі прасунуліся на 150—1700 метраў