«З мэтай павышэння ўстойлівасці абароны». Мінабароны Расіі прызнала адступленне на поўнач ад Бахмута

Учора ўвечары Масква паведамленні ваенкараў пра адступленне абвяргала.

12.05.2023 / 13:36

«На малаільінаўскім кірунку з мэтай павышэння ўстойлівасці абароны падраздзяленнямі «Паўднёвай» групоўкі расійскіх войскаў «заняты рубеж з улікам выгадных умоў Берхаўскага вадасховішча», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Расіі.

Учора ўвечары Масква паведамленні ваенкараў пра адступленне абвяргала.

З паведамленняў расійскіх ваенкараў вынікае, што ўкраінскія войскі ўчора нанеслі паспяховыя ўдары на поўнач і паўднёвы захад ад Бахмута, а таксама ў кірунку Салядара. 

На трох кірунках пад Бахмутам УСУ занялі расійскія пазіцыі, расіяне адступілі, што стварае пагрозу атачэння галоўных сіл вагнераўцаў у Бахмуце.

Драбнейшы ўдар быў нанесены таксама ў раёне Маёрска пад Горлаўкай, бой ішоў і каля Вуглядара.

УСУ пачалі таксама актыўна манеўраваць тэхнікай, у тым ліку ў раёне Харкава, што можа мець на мэце ў тым ліку дэзарыентаваць расіян адносна кірункаў галоўных удараў.

Украінскі бок заявіў, што ўкраінскай арміі ўдалося прасунуцца на некалькі кіламетраў у раёне Бахмута.

Чытайце таксама:

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Nashaniva.com