У Бабарыкі ў лёгкіх, імаверна, знайшлі ваду — «Позiрк»
Віктара Бабарыку абследуюць у наваполацкай бальніцы, паводле неафіцыйных звестак, у яго ў лёгкіх выявілі ваду, паведамляе «Позiрк» са спасылкай на свае крыніцы.
27.04.2023 / 15:02
У «пацыента з прозвішчам Бабарыка 1963 года нараджэння», які паступіў у наваполацкую бальніцу, «узятыя аналізы, праводзіцца медыцынскае абследаванне», паведаміла «Позірку» крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
Паводле інфармацыі іншай крыніцы, «магчыма, у лёгкіх у Бабарыкі выяўленая вада».
26 красавіка 2023 года «Рабочы рух» распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што зняволены палітык трапіў у бальніцу.
27 красавіка ў наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы «Радыё Свабода» пацвердзілі, што Віктар Бабарыка ў іх. «Бабарыка ў хірургіі», — адказалі ў шпіталі.
«Медыязоне» ў бальніцы дадалі, што стан палітыка задавальняючы.
Святлана Ціханоўская запатрабавала, каб Бабарыку публічна прадэманстравалі, паказаўшы, у якім ён стане, і дапусцілі да яго адвакатаў і сваякоў.
«Любыя іншыя дзеянні, — заяўляе Ціханоўская, — будуць трактавацца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю».
Чытайце таксама:
«Увесь чорны». Што апошняе было вядома пра Віктара Бабарыку ў наваполацкай калоніі
У Віцебску масава звальняюць людзей, якія падпісваліся за Віктара Бабарыку — праваабаронцы
Мяняюць кіраўніка наваполацкай калоніі, дзе сядзяць Бабарыка і Лосік