Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай 

Гэтая вегетарыянская запяканка з гароднінай і сырным смакам мае хрусткую скарынку з цёртай бульбы. 

22.04.2023 / 07:51

Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай. Фота: eatingbirdfood.com

Для гэтай стравы лепш узяць замарожаныя дранікі, якія прадаюцца ў краме, — так будзе хутчэй і скарынка атрымаецца больш хрусткай. Калі ж вы будзеце рабіць цёртую бульбу ўласнаруч, то варта выкарыстоўваць папяровыя ручнікі, каб прыбраць як мага больш вільгаці з бульбы.

Што датычыць гародніны, у рэцэпце прапануецца перац, цыбуля, часнок, грыбы і шпінат, але вы можаце ўзяць любую гародніну, якая ёсць пад рукой. Брокалі, капуста ці кабачкі — таксама вельмі добры варыянт.

Вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C і змажце форму для выпечкі 9×13 алеем.
  2. Дадайце цёртую бульбу (калі яна замарожаная, то размарожваць не трэба) у форму для запякання і апырскайце 1 чайнай лыжкай алею, змешанага з дробкай солі і перцу. Запякайце каля 30 хвілін, пакуль бульба не падрумяніцца і не стане хрумсткай. Пасля таго, як вы выцягнеце бульбу з духоўкі, прыцісніце яе лапаткай, каб скарынка на дне зрабілася большай.
  3. Пакуль бульба запякаецца, дадайце 2 чайныя лыжкі алею ў вялікую патэльню на сярэднім агні. Калі алей стане гарачым, дадайце цыбулю, часнок, балгарскі перац і грыбы. Гатуйце, пакуль цыбуля не стане празрыстай, а ўся вадкасць з грыбоў не выпарыцца, прыкладна 7-10 хвілін.
  4. Дадайце ў сумесь шпінат, соль і перац і змяшайце, пакуль шпінат не завяне.
  5. Калі гародніна будзе гатова, зніміце з агню і дайце астыць.
  6. Узбіце яйкі і малако ў вялікай місцы.
  7. Калі гародніна астыне, дадайце яе, а таксама 1 шклянку цёртага сыру ў яечную сумесь і ўсё перамяшайце.
  8. Выліце яечную сумесь у форму для запякання (на бульбяныя аладкі) і дадайце яшчэ 1/2 шклянкі сыру чэдар.
  9. Выпякайце 20-25 хвілін, пакуль яйкі не перастануць быць вадкімі.
  10. Дайце пастаяць 5 хвілін і падавайце.

Вам могуць спадабацца і гэтыя стравы:

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Nashaniva.com