Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам, — нязвыклы падыход да звыклага прадукту

Гэтая простая ў гатаванні закуска можа быць і сямейнай стравай, і прапановай для гасцей. Вы можаце ўнесці змены ў рэцэпт і выкарыстоўваць мяса ці больш гародніны ў начынцы разам з сырам. Паспрабуйце і атрымайце асалоду!

01.04.2023 / 07:50

Бульба, фаршыраваная сырам і гарошкам. Фота: recipes.timesofindia.com

На 4 порцыі вам спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Бульбу вымыйце і абсушыце. Выкладзіце на бляху і запякайце каля 15—18 хвілін пры 180°C. Пакуль бульба пячэцца, нарэжце невялікую цыбуліну. Потым натрыце сыр і адкладзіце ўбок.
  2. Дастаньце бульбу, калі яна будзе гатовая, і разрэжце кожную бульбіну на палавінкі. Акуратна пры дапамозе чайнай лыжкі выньце мякаць з кожнай бульбіны і адкладзіце ўбок.
  3. Вазьміце вялікую міску і пакладзіце ў яе мякаць бульбы, гарох, масла, малако, соль разам з чорным перцам і добра ўсё перамяшайце, каб атрымалася пюрэ. Потым дадайце ў гэтую ж міску цёрты сыр (трохі пакіньце для пасыпання) і нарэзаны лук і зноў змяшайце.
  4. Начыніце палавінкі бульбы атрыманай сумессю. Пасыпце зверху начынку сырам, які вы пакінулі спецыяльна для гэтага.
  5. Далей змазваем форму для запякання маслам і выкладваем у яе фаршыраваныя бульбіны. Выпякайце бульбу 5—6 хвілін пры тэмпературы 177 °C. Пасля гатоўнасці дастаньце запечаную бульбу, яе можна ўпрыгожыць нарэзанай кінзой. Падавайце бульбу гарачай!

 

Вам таксама могуць спадабацца:

Рэцэпт на выхадныя. Бульба, фаршыраваная траской, — страва для сямейнага абеду

Рэцэпт на выхадныя. Бульба з беконам і мёдам — лёгкая, сытная і такая прыгожая

Якія працэсы адбываюцца ў вашым целе, калі вы ясце бульбу?

Nashaniva.com