ААН незадаволеная Літвой, што не дае вазіць беларускі калій 

Камітэт эканамічных, сацыяльных і культурных правоў ААН зрабіў Літве заўвагу з-за парушэнняў, звязаных з санкцыямі ў дачыненні да Беларусі. Адпаведны даклад апублікавалі на сайце ААН.

13.03.2023 / 16:47

Фота ілюстрацыйнае

У ААН выказалі занепакоенасць прынятымі Літвой мерамі, якія блакуюць магчымасць транспартавання беларускага калію ў краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. У дакуменце адзначаецца, што падобныя меры негатыўным чынам адбіліся на ўзроўні харчовай бяспекі гэтых краін, якія ўжо сутыкнуліся з дэфіцытам угнаенняў.

«Камітэт рэкамендуе дзяржаве-ўдзельніцы перагледзець нядаўнія меры, якія ўплываюць на цэны на ўгнаенні і на харчовую бяспеку ў трэціх краінах», — сказана ў дакладзе.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Руды знайшоў плюсы ў санкцыях на калій

Nashaniva.com