Каўбасы, сыры, грашовыя сертыфікаты. Што паклалі работнікам заводаў у навагоднія падарункі 

Падарункамі ад прадпрыемстваў работнікі і іх жонкі хваляцца ў сацыяльных сетках. Некаторыя зайздросцяць.

28.12.2022 / 12:20

Фота: сацсеткі

«Слуцкі сыраробны камбінат»

Каўбасы, маянэз, сыр, масла, два кілаграмы цукерак — такі навагодні падарунак склалі работнікам «Слуцкага сыраробнага камбіната». У дадатак выдалі і сертыфікат на 50 рублёў.

Такім прэзентам пахвалілася жонка работніка прадпрыемства ў тыктоку.

@nadezhdabondarbiz Новогодний подарок мужа от Слуцкого сыродельного завода #новогодниеподарки #отработы #конфеты #сертификат ♬ оригинальный звук - Надежда Бондарь

Каментатары пазайздросцілі: «Шанцуе людзям, не тое, што нам».

«Бабулін гарлачык»

Не адстаў ад слуцкіх сыравараў і малочны камбінат з Магілёва «Бабулін гарлачык». Там таксама работнікам раздалі харчовыя пакеты.

На відэа работніца паказвае, што атрымала каўбасу, макарону, а таксама некалькі найменняў харчоў, вырабленых камбінатам.

@z24_465 #рекомендации #снаступающим #зима2022 #бабушкинакрынка #подарокнановыйгод #рекомендации ♬ You're a Woman (Original Remix '98) - Bad Boys Blue

«Святочны стол амаль гатовы, чагосьці толькі не хапае, — адрэагавала на ўбачанае адна з падпісчыц. — Кіраўніцтву рэспект. У нас з гэтым зусім сумна».

«Ну, вядома ж, даяркам такія не далі…. Перапрацоўка ўсе вяршкі здымае…» — пажаліўся ў каментарах іншы чалавек.

Прадпрыемства «Палессе»

Сваім падарункам пахвалілася і работніца прадпрыемства «Палессе», якое вырабляе дзіцячыя цацкі з пластмасы.

У харчовым наборы сок, сыр, каўбаса, цукеркі і іншае смакоцце.

@youth___1999 Как вам подарочек? #tiktok_brest_kobrin #youth___1999 #редкие_кадры_18 ♬ Noviy god - VESNA305

«Ну, хоць хтосьці задаволены падарункам ад арганізацыі», — пракаментаваў ролік адзін з гледачоў.

«Ды бздура гэтыя падарункі, галоўнае, колькі плацяць. Тут прыкладна 1,5 гадзіны маёй працы», — не вытрымаў наступны каментатар.

Прадпрыемства «Марка»

Віцебскае абутковае прадпрыемства «Марка» здзівіла работнікаў двума пакункамі цукерак, падарункавым сертыфікатам на 80 рублёў і яшчэ 250 рублямі гатоўкай.

@graskova #подарочки на Новый год от предприятия# ♬ Новый Год и Рождество 2018 (Отличное Качество) [Original Mix] - Мелодия Детства 90

«А нам нічога. Выхавальніцы. Мінск. Было б здароўе. Беражыце сябе і сваіх блізкіх», — пракаментавала адна з глядачак.

«Я таксама працую на «Марка», але мне даюць толькі сертыфікат, падарункі дзецям, а грошы не даюць», — абурылася калега аўтаркі відэа.

«Цэлы год працаваць за 550—600 з прэміяй, лепш ужо атрымліваць у 3 разы больш і самому купіць падарункі», — рэагуюць іншыя.

Беларуская чыгунка

Навагоднія падарункі дзецям работнікаў беларускай чыгункі больш сціплыя.

У пакунку шакалад, цукеркі і некалькі забавак. Яшчэ далі сертыфікат на 25 рублёў.

@smasharik_ Что дали ‍♀️ #чтодали #подаркиотработы #подаркидетям #рек #новыйгод ♬ оригинальный звук - Smasharik_

Разам з Новым годам прадпрыемства адзначае сваё 160-годдзе.

«Гомельскі домабудаўнічы камбінат»

Цукеркамі і сертыфікатам на 80 рублёў парадаваў працаўнікоў «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».

Як выглядае падарунак паказала жонка работніка.

@izum2407 #подароки #предприятия #новыйгод#дети#радость ♬ Новогодняя - Дискотека Авария

«Полацкшкловалакно»

Работнікі гэтага прадпрыемства адзначаць Новы год з цукеркамі, каўбасой, кансерваванай рыбай ды садавіной і гароднінай.

@galja221 #новогодниеподарки #полоцкстекловолокно ♬ Jingle Bells - Official Sound Studio

«Калі б з баблом нас так не кінулі, то зусім нармальна было б», — з'ездліва пракаментаваў убачанае адзін з карыстальнікаў.

«Беларуськалій»

Дзяцей работнікаў прадпрыемства павіншавала наборам цукерак у валізцы, расфарбаванай зімовым пейзажам.

Падарунак дзецям работнікаў «Беларуськалія». Скрыншот: фота з сацыяльных сетак

У сацыяльных сетках тыя, хто застаўся без падарункаў, абураюцца.

«Тут гаворка ідзе пра тое, што дзіця атрымае падарунак толькі ў тым выпадку, калі ходзіць у сад «Беларуськалія». А калі дзіця яшчэ ў яго не ходзіць, то падарунак не дадуць?» — незадаволена пытаецца ў адным з допісаў жанчына.

Бляшаныя шкатулкі, да краёў напоўненыя цукеркамі, падарылі і дарослым — супрацоўнікам і пенсіянерам.

Салігорская пенсіянерка з падарункам ад «Беларуськалія». Фота: esoligorsk.by

«Віцебскі завод трактарных запасных частак»

Дзяцей работнікаў віцебскага прадпрыемства прафкам павіншаваў цукеркамі кандытарскай фабрыкі «Камунарка». У кожным падарунку — па 1,5 кілаграма слодычы.

Навагоднія падарункі дзецям работнікаў «Віцебскага завода трактарных запасных частак». Фота: трактор.бел

У каталогу «Камунаркі» такі набор цукерак каштуе 30 рублёў.

Цуд на Каляды. Беларусы сабралі грошы на падарункі 184 дзецям палітвязняў

Каля мінскага Палаца спорту паставілі рыцарскае мястэчка і атракцыёны

Як зрабіць добры падарунак?

Nashaniva.com