Меркаванні6666

Запруднік: Эміграцыйны ўрад можа быць сфармаваны толькі на базе Рады БНР

Вік: «Пра гэта можна пачаць думаць цяпер, улічваючы апошнюю напружанасць у адносінах паміж ЕС і Мінскам».

1 сакавіка сёлета адбылася на сайце радыё «Свабода» (РС) анлайн-канфэрэнцыя зь ведамым нямецкім дыпляматам Гансам-Георгам Вікам. Адна са слухачак задала яму два пытаньні: «Што Вы ведаеце аб Беларускай Народнай Рэспубліцы? І ад якой даты адлічаеце паўстаньне сучаснай беларускай дзяржаўнасьці?»

У адказах сп. Вік назваў БНР 1918 году «незалежнай дзяржавай», зазначыўшы пры гэтым, што дзяржава гэтая «была праз хуткі час захопленая камуністамі». Але

слухачка хацела пачуць больш ад уплывовага замежнага дыплямата. «Ці не лічыце Вы,- папыталася яна, — што, каб прадухіліць зьнішчэньне Беларусі, варта Радзе БНР надаць статус часовага ўраду Беларусі ці ўраду на выгнаньні? Хто, на Ваш погляд, павінен быў бы ініцыяваць працэдуру?»

Ганс-Георг Вік адразу ж заявіў катэгарычна: «Рада БНР сёньня ня можа быць прызнанай аніводнай дзяржавай урадам у выгнаньні».

Катэгарычнасьць заявы сп. Віка пра непрызнаваньне Рады БНР абумоўлена, як выглядае, ягонай далейшай заявай.

А сказаў ён вось што: «Пасьля антыканстытуцыйнага перавароту ў 1996-м ніхто так і не паспрабаваў стварыць эміграцыйны ўрад у замежжы. Пра гэта можна пачаць думаць цяпер, улічваючы апошнюю напружанасьць у стасунках паміж ЭЗ і Менскам».

Дык ці не агучвае гэтым сп. Вік (свой асабісты ці калектыўны?) праект стварэньня эміграцыйнага ўраду Беларусі, складзенага з новых беларускіх палітычных эмігрантаў? І Калі так, то ён глыбока памыляецца, што гэткі ўрад павінен фармавацца ў абход гістарычнае Рады БНР. Наадварот, усякі беларускі замежны ўрад будзе найбольш эфэктыўным, калі ён будзе сфармаваны на ідэйнай базе Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзейнасьць замежнага ўраду мусіць мець пад сабой гістарычны грунт, ідэйную спадчыну, лёсы папярэдніх дзеячоў-патрыётаў, а таксама прэцэдэнты прызнаваньня Рады як інстытуцыі й Рады як носьбіта ідэі незалежнае беларускае дэмакратычнае дзяржавы.

Хоць дыпляматычная гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі й Рады БНР вывучаная толькі ў агульных абрысах, факты прызнаньня Рады БНР як ураду на выгнаньні, асабліва прызнаньня de facto, агульнаведамыя. Рада БНР, пры розных старшынях, была прызнаваная праз супрацоўніцтва зь ёю з боку розных урадаў у розныя часы. Варта прыгадаць тут супрацоўніцтва Рады пад старшынствам Пётры Крэчэўскага з чэхаславацкім урадам, а пад старшынствам Міколы Абрамчыка — з уладамі Злучаных Штатаў. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў нядаўным часе правяла шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі ўрадаў у сталіцах Чэхіі, Польшчы, Эстоніі й Латвіі.

Нават урад Рэспублікі Беларусь на пачатку 1990-х прызнаў быў de facto Раду БНР пад старшынствам Язэпа Сажыча, калі міністэрства замежных справаў РБ рабіла намаганьні пераняць ад Рады БНР ейны мандат.
Як ведама, на такі перадчасны крок Рада БНР не пайшла. Яна працягвае сваю дзейнасьць пад старшынствам Івонкі Сурвіллы ды паступова папаўняецца (да ведама сп. Віка) новымі сябрамі з сучаснай Беларусі.

* * *

Янка Запруднік — доктар гісторыі, адзін з лідараў беларускай дыяспары ў ЗША.

Каментары66

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»37

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі3

У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі6

Гістарычная канцэнтрацыя багацця — сімвалічная рассадка на інаўгурацыі Трампа. Жонку Цукерберга пасадзілі бліжэй, чым дзяржсакратара ЗША4

«Ганьба Ёлупу Срольцу!» Ілан Маск абразіў нямецкага канцлера23

У Латвіі хочуць забараніць беларусам набываць нерухомасць3

Сталі вядомыя новыя факты пра памерлага ў Антальі Сяргея Будніка1

«Белоруссии» больш няма. Артыкул у рускай Вікіпедыі канчаткова перайменавалі19

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →