+ фота: Рымашэўскі пасля турмы; дадаўся каментар палітыка
Рымашэўскі адмяніў прэс-канферэнцыю пад ціскам КДБ
«У процілеглым выпадку я мог бы не вярнуцца з наступнага допыту».
Як стала вядома «Нашай Ніве», былога кандыдата ў прэзідэнты вечарам зноў запрасілі ў КДБ.
Там Рымашэўскаму паведамілі, што ў выпадку правядзення заўтра
прэс-канферэнцыі, ён зноў можа апынуцца ў ізалятары КДБ.
«Мяне папярэдзілі, што не дадуць правесці прэс-канферэнцыю, — распавёў Віталь Рымашэўскі карэспандэнту „НН“. — Расцэняць яе як парушэнне падпіскі аб неразгалошванні і спробу ўплываць на ход следства. У процілеглым выпадку я мог бы не вярнуцца з наступнага допыту… Я змагу даваць інтэрв’ю, але якія не тычацца абставінаў вызвалення і падзеяў 19 снежня».
Прэс-канферэнцыяэкс-кандыдата ў прэзідэнты была запланаваная на раніцу 4 студзеня. Сёння, а 15.00 Віталя Рымашэўскага выклікаюць на наступны допыт у КДБ.
Каментары