Літаратура77

Павел Горбач. Няма больш таго Мінска. Верш

Павел Горбач апублікаваў у фэйсбуку новы верш.

Памятаеш мяне? Я стаяў у акне «Цэнтральнага»,
я валяўся бухі каля Кальварыйскіх могілак,
я кахаўся ў прыбіральні журфака.
У жаночай — мужчынскія не замыкаліся.

Ты мог бачыць мяне на судзе, на прысязе, ля помнікаў,
сярод тых, хто купляў шаурму на Зыбіцкай.
На запраўках — бо крамы былі зачыненыя,
а душа так хацела свята падчас псіхатропных трыпаў.

Я мог піць дзешманскі глінтвейн каля Захарава,
праносіць у пакетах віно ў музей Азгура,
ці чытаць свае вершы ў маленькім «Графіці»,
альбо ў іншай якой зла*бучай трасцы.

Мы маглі праходзіць разам па вуліцы,
з мосту сцаць у раёне інстытута Культуры.
Ці на нейкай здымнай хаце ў спальным раёне
парушаць законы — кожны раз выпадковыя.

Ты мог бачыць у метро, як я думаў, што абасраўся,
назіраць мяне ў «Бірэндвайне» на Кульман,
ці заўважыць як нас з дзяўчынай аднойчы забралі людзі
і адвезлі з Залатой Горкі — сядзець на Акрэсціна.

Я мог бачыць цябе, калі ўвечары ішоў па цэнтры,
і кідаў рубель чуваку з я*учаю дудкай.
Ці на прыпынку аўтобусаў разам з тралейбусамі,
дзе й дагэтуль часта стаяць лесбіянкі.

Але нашы шляхі разышліся — бы распусцілі кабель
і цяпер кожная жыла ляжыць паасобку.
І няма шмат дарог, і людзей, і кавярняў.
І бывае, што сонца нават ўзыходзіць херова.

Каментары7

  • Брэст
    23.08.2024
    Моцна. Магутна.
  • Человек
    23.08.2024
    Наглядный уровень белорусской поэзии.
  • Не паэт
    23.08.2024
    Тожа паэт, здольны патлумачыць чаму?

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць