У тыкток трапіла відэа, якое, як паведамляецца, было знята ў вёсцы Шкунцікі Шаркаўшчынскага раёна. На ім бяжыць статак кароў, а сярод іх — зубр.
Выпадак такі не ўнікальны, падобнае час ад часу фіксуецца, хоць і не часта.
Ролік сабраў ужо больш за 230 тысяч праглядаў і больш за 500 каментароў.
Звычайна ад зубрынага статку адбіваюцца маладыя самцы, якія па нейкіх прычынах не знайшлі сабе ў ім месца. Тады яны кіруюцца шукаць сабе іншы статак, а паколькі нават у сучаснай Беларусі, дзе зубры жывуць не толькі ў Белавежскай пушчы, адлегласць паміж рознымі статкамі можа быць вялікая, яны могуць прыбівацца і да кароў.
Каментары