Каментары да артыкула

Някляеў назваў тры гістарычныя памылкі Беларусі

  • ret
    16.08.2024
    нет никаких ошибок. это ошибка некляева считать что это ошибки. жизнь идет так как должна идти. значит в данный момент мы не готовы были/еще рано.
    все изменения внутри.
  • Буркина -Фасцо
    17.08.2024
    ret, не готовы НИКОГДА, а причины никто не хочет анализировыать.
    Причина одна милинкевич. И это надо понять.
  • Памалка толькі адна.
    16.08.2024
    Трэба было кінуць працу і сыйсці у стачку. Калі супраць Лукі 80% насельніцтва. Месяц з голаду ніхто б не помер. Гасударства гэтае паганае лягло б за месяц без крыві. Проста невыхозь на працу. Майдан непатрэбны. Але не.
  • Літвін
    16.08.2024
    Памалка толькі адна., майдан у тых, хто носіць шаравары, хто здрадзіў Літве, у каго герой Бандера, які рэзаў палякаў, нашых братоў. А мы, літвіны й русіны, цывілізаваны эўрапейскі народ.
  • Алгор
    16.08.2024
    Памалка толькі адна., аддаваць заробленае
  • Профсоюз липовый
    17.08.2024
    Памалка толькі адна., За 30 лет не было ни одной стачки. Почему? Потому что у змагароу не было и нет серьезного влияния на рабочий класс. Потому что среди змагароу нет рабочих.
  • Канешне
    16.08.2024
    Літвін , проста не выйдзі на працу. Я ж нічога цябе не прашу такога, забіць ці што. Пасылайце на тры літары начальства. Калі вас 80%. Месяц, і ад Лукашэнкі нічога не застанецца.
  • Сцяпан
    16.08.2024
    Літвін , чаму ж ты тады святкуеш разам з палякамі ягоны дзень народжання?
    ці можа ты жадаеш павярнуць берасце дадому?
  • паход
    16.08.2024
    Канешне, казкі пра невызад на працу. Вы, пэўна не працавалі ў Беларусі і ня ведаеце, што ў некаторых праца - гэта псіхалагічная залежнасць.
  • Прабачце
    16.08.2024
    Што гэта я прапаную. Якая стачка. Які страйк. Якая забастўка. А хто грошы у кішэню будзе класці? Ааа, класці грошы хочаце, тады маўчыце і кладзіце ціхенька.
  • Беларушчына - аблудны шлях нашае нацыі
    16.08.2024
    Вашая памылка ў тым, што вы выракліся ад уласнай саманазвы народу- літвіны, ад гістарычнай спадчыны, ад роднай мовы, ад уласнай нацыянальнай дзяржавы, якая звалася Літвою. Таму й маеце, што маеце, бо большага не вартыя.
  • Чрка
    16.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Чрка
    16.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Алесь
    16.08.2024
    На фигуру Позняка как на радикала мы смотрим через призму современности. Например в 1989 году 35% было сельского населения которое поголовно говорило по белорусский. У каждого городского была бабуля у весцы з якой ен размауляу па беларуску.
    Или например геопалитическая нейтральность Позняка сейчас бы выглядела как русофильство.
    Я уверен что выборы 1994 года были фальсифицированы что бы во второй тур не попал Позняк.
  • Літвін
    16.08.2024
    Алесь, для Олесей, кожны хто размаўляе на роднай мове, той радыкал.
  • Параза Пазняка на выбарах гэта факт, ніякіх фальсіфікацыяў не патрэбна было
    16.08.2024
    Алесь, колькі б там не казаў Пазняк ды яго адэпты што народ неадукаваны быў ды тое-сёе, таму абраў каго абраў але, ну блін, калі ты такі круты палітык дык рабі больш папулістскія заявы якія адпавядаюць сітуацыі ў краіне ды грамадстве як тое паспяхова рабіў Лука. Палітык павінен быць гібкім і прагматычным чаго не было ў Пазняка, ён быў занадта ідеэльным для яе.
  • Быў бы паніч , каб не свінны лыч ))
    16.08.2024
    Сядзеў бы ўжо сабе роўна ў той Скандынавіі , дык не гроші пачуў- голас падаў .
  • Заднім розумам усе разумнікі
    16.08.2024
    У Віскулях прызнаваліся межы ўсіх саюзных рэспублік, гэта было абумоўлена. Тое самае было пацьвержана й гарантавалася ў Будапешце. Вам мала ? У 2003-м сам Пуцін падпісаў дамову аб дабрасуседзтве з Украінай, дзе таксама гарантавалася павага дз. суверэнітэту й непарушнасьць межаў. Дык колькі ж іх трэба, дамоваў, каб Някляеву хапіла ? Што да ЕЗ, лёгка языком малаціць, ды цяжка справу рабіць. Мала хацець у ЕЗ, але трэба, каб і цябе ЕЗ хацеў... Таму БНФ цьвяроза ацэньваў перспектыву й рабіў акцэнт на БЧК, замест, каб марнуючы час грукаць у шчыльна зачыненыя дзьверы, за якімі цябе ня чуюць. З Балтыяй было йнакш, у ЕЗ ўжо існавалі іх уласныя пляны, што да Балтыі. Таму ў Балтыі нават і не разглядалі магчымасьць сяброўства ў СНД... Нацыянальную валюту й эканоміку Латвіі, напрыклад, узяў на сваё ўтрымліваў Стакгольм, ад самага пачатку... Цяпер можна казаць, што ЕЗ жадаў Латвію раней, чым у самой Латвіі пачалі думаць пра ЕЗ... Някляеў піша, як недарослы чалавек, што ў чарговы раз пацьвяржае, што яму нельга займацца палітыкай.
  • Не разделяю.
    16.08.2024
    Не разделяю перечень причин ошибок. В Беларуси у белорусов тогда, в 1991- ом, и теперь слабая национальная идентичность, национальное самосознание. Отсюда и кволый национализм БНФ и прочих. Четко зафиксировал как в августе 91- го никто не вышел в Минске поддержать демократию, осудить путч. За исключением горстки людей. В отличие от прибалтов белорусы не боролись за независимость. Тем более не боролась коммунистическая бюрократия. Она буквально досталась нам против воли большинства. Ассимиляция, русификация сыграли свою роль. Утрата на этом фоне зачаток демократии и независимости были лишь вопросом времени. Кому тут нужна национальная независимость, когда большинство не говорит на мове. Вате демократия и свобода не нужны.
  • Пара-Леановіч
    18.08.2024
    Не разделяю., ....памыляецеся! Беларусы змагаліся за свабоду і незалежнасьць па маех асабістых звестках (гісторыя краю) нашмат больш за прыбалтыйскія народы былога СССР. Уся праблема ў тым, што нашаю сапраўдную гісторыю трымаюць за сям'ю печацямі, архівы дагэтуль у нас і Масковіі зачынены, Беларусь адзіная рэспубліка ў СССР ідзе ішоў саўковы эксперымент па будаўніцтву "чалавека савецкага, над нацыянальнага з рускай асновай", а пры імперыі тут крывава ўжываўся "рускі мір". Вось напрыклад, што вы ведаеце пра антысавецкае паўстаньне на Магілёўшчыне з 1919 па 1935 гады? Пачалося з Прапойск у (Слаўгарад)? Вядома нічога... І такіх паўстаньняў было за два стагоддзі акупацыі Масковіяй вельмі шмат. У Балтыях і вас Украіне столькі ня была, сколькі ў нас. Але ж Балтыі падтрымлівала Германія і потым Брытанія, а нас-НІХТО, а Масква побач. Я б казаў Балтыя выскачыла з пад Масквы за наш кошт. Летува не раз нас прадстаўляла і прадавала на сваю карысьць. Праўда нашай горкай гісторыі барацьбы за незалежнасьць вельмі цяжкая, крывавая і яе трэба пазнаваць, а ня слухаць папулістаў з розных старон. Шукайце крыніцы, зараз ёсьць магчымасьці праз інтэрнэт, размаўляйце са старымі сваякамі, сьведкамі тых гадоў і ў вас складзецца агульная карціна.
  • Слаб национализм, потому что слабы мы
    19.08.2024
    Пара-Леановіч, Не рассказывайте мне сказки. Ещё раз, в дни августовского путча 1991 в Минске никто не вышел в защиту демократии. В ноябре 1996 в Минске никто толком не вышел в защиту парламента и импичмента Лукашенко. Я вот выходил. Так что все знаю.
  • Янка
    16.08.2024
    Па сутнасці, Някляеў выказвае думку, маўляў лёс Беларусі вырашылі некалькі апазіцыйных лідараў праз інтрыгі. Але адразу ўзнікае пытанне, чаму Карпенка пад час кампаніі-1994 не звяртаўся да Беларусаў праз СМІ і на мітынгах, а ў Лукашэнкі гэта атрымалася? Мы бачылі падобнае, калі Ягораў павольна канцэнтраваў уплыў у КР і спрабаваў зрабіць яе нейкім кантралюючым органам над усімі. Нават прасунуў у статут скандальныя абежаванні, накіраваныя супраць асабіста Латушкі. А Латушка ўзяў і не пагадзіўся стаць ахвярай апаратных гульняў, і праз сваю публічную актыўнасць перамог. Тое ж самае ў 1994 мог зрабіць і Карпенка. Але не зрабіў.
  • Vik
    16.08.2024
    Янка, чаму Карпенка пад час кампаніі-1994 не звяртаўся да Беларусаў" - гэта проста- таму шта Карпенка не хацеў размаўляць з бы.лам. Усе "красныя паны" гулялі у маленькіх фюрэраў, і працягваюць гэта рабіць. Калі нехта думае што ўсё зменіцца ў добры бок, калі Лукашэнка сыдзе - то ён памыляецца. Толькі хірургічная люстрацыя. Усіх хто хаўруснічаў з бальшавікамі тады і ўсіх хто робіць гэта з расеяй сення. Нават за сцяжок расейскі на лабавым шкле аўтобуса кіровец павінен ісьці падмятаць вуліцы, а не вазіць людзей.
  • Anatol Starkou
    16.08.2024
    Тое што на НН - прачытаў, а тое што на нямецкай старонцы не хачу.
    Гэта чалавек, які на пяць гадоў мяне старэйшы, нічога не рубіў і нічога не рубіць у палітыцы, але ўжо гадоў пятнаццаць у ёй тусуецца, нешта піша.

    Спачатку думаў адказаць таксама тыпу эсэ, па аб'ёму, а потым падумаў: для каго? для тутэйшых зянонаўцаў? для тутэйшых младафронтаўцаў і інш абсалютных нулёў у беларускай палітыцы, якія прафукалі сваіх бацькоў, родных, сяброў, зямлю беларускую і дзяржаву, дзеля ідэалагічнай задніцы Сьвятога Зянона, за якой ходзяць шмат дзесяцігоддзяў? У іх дагэтуль Лукашэнка вінаваты, што яны ў Польшчах апынуліся, а не палітычна Пусты Сьвяты Зянон. На здроўе.

    "Расія выбрала свой шлях, Украіна — свой. А Беларусь не зрабіла выбару. Засталася паміж шляхамі". Няпраўда. Як раз у РБ і быў свой выбар, які адрозніваецца ад амерыканскага расійскага і амерыканскага украінскага. І гэта правільны выбар беларускай улады. Далейшую бздуру паэта каментаваць не жадаю.
  • Anatol Starkou
    16.08.2024
    Лукашэнка нам не прыводзіў Зянона для адраджэння, а вось Зянон прывёў да ўлады Рыгоравіча ўсім нам і сабе.
  • Янка
    16.08.2024
    Anatol Starkou, якасць любога выбару магчыма ацаніць у лічбах. І тут у лукашэнкаўскай Беларусі за 30 год ягонай улады ўсё кепска, як не параўноўвай. У тым ліку і з Нямеччынай. Але найбольш яскрава гэта бачна пры параўнанні з Польшчай, з якой на пачатку 90х Беларусь была ў аднолькавых стартавых умовах.
  • Anatol Starkou
    16.08.2024
    Янка, Ой, мой ты даражэнькі не малады фронтавец.
    Польшча здала сваю суверэннасць + Варшаўскі дагавор = стала халопам Амерыкі, а ў замен атрымала бясплатныя крэдіты і тэхналёгіі.
    НЯмеччына? А чаму не з Амерыкай Беларусь параўноўваць?
    Нямеччына ГЭТА ДЗЯРЖАВА, а мы і сёння не дзяржава праз 30 гадоў: то на Захад то да тарашкевіцы то на Марс то на Месяц.

    Пры гэтым як былі сялянамі па духу 30 гадоў таму так і яшчэ 130 будзем імі.
  • Мемуары
    17.08.2024
    Янка, параўнанне не зусім карэктнае: у Польшчы, у ПНР, не было калгасаў. Была прыватная ўласнасць ("личная) на зямлю і некаторыя сродкі вытворчасці, напрыклад, на грузавічок. Пакуль будуць калгасы , будзе ўтварацца сацыяльная база вар'яцтва.
  • Янка
    17.08.2024
    Anatol Starkou, ў вас, таварыш, сапраўдная каша ў галаве з найбрэдовейшых прапагандысцкіх наратываў. Адразу узгадваецца паток з вуснаў Шарыкавай:
    - Примус. Признание Америки. Москвошвея.
    Буйныя інвестыцыі і нізкія крэдытныя стаўкі - гэта вынікі не залежнасці альбо продажу суверэнітэту, а менавіта прывабнага прадпрымальніцкага клімату ў краіне.
  • Беня
    16.08.2024
    А стишок где?
  • Anatol Starkou
    16.08.2024
    Беня , Калі ласка. Гэта мой ад 2015 года:
    УДВАІХ
    Грудой дел, суматохой явлений
    День отошел, постепенно стемнев.
    Двое в комнате. Я и Zеня —
    фотографией на белой стене.
    Як ты адзiн — ты боскай тканкi нiць
    У вушка голкi зловiш i, быць можа,
    Пустое станеш ткаць, пустое ныць,
    А ўдваіх - Сьвяты Zянон паможа.
    ###
    А гэта спадара паэта:
    Някляеў. Адзін
    Чужы чужым — яны знайшлi свайго,
    Не свой сваiм — яны пайшлi з чужымi,
    Не тузайся нi з тымi, нi з другiмi.
    Як ты адзiн — ты больш за аднаго.
    У высi птушка,
    Рыба ў глыбiнi,
    Вандроўнiк на фантомным небакраi,
    Як ты адзiн — ты не змарнуеш днi
    На тое, каб спазнаць законы зграi.
    Як ты адзiн — аднойчы ўночы ты,
    Угледзеўшы iмгненны след каметы,
    Уцямiш таямнiцу пустаты,
    З якой Гасподзь саткаў усе Сусветы.
    Як ты адзiн — ты боскай тканкi нiць
    У вушка голкi зловiш i, быць можа,
    Пустое станеш ткаць, пустое шыць, —
    Як ты адзiн,
    Як Бог у тым паможа.
    http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/?c=ar&i=155621
  • Імя
    16.08.2024
    Няўмелыя спекуляцыі. Даўно ўжо сфармулявана С.Навумчыкам:

    "… Пры вельмі спрыяльных, у параўнаньні з суседзямі, эканамічных, геапалітычных, дэмаграфічных умовах (адсутнасьць міжнацыянальных канфліктаў, навукаёмістая высокатэхналягічная вытворчасьць, разьвіты аграсэктар, перасячэньне стратэгічна важных для нашых суседзяў шляхоў з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень), адзінае, па чым Беларусь «прасядала», — гэта нацыянальная сьвядомасьць.
    Але гэты фактар аказаўся галоўным, бо менавіта ён вызначыў лёс народа на дзесяцігодзьдзі."
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/252087
  • гы гы гы
    16.08.2024
    Імя, "навукаёмістая высокатэхналягічная вытворчасьць, разьвіты аграсэктар"! - дремучий совок. Желание халявы было главным фактором.
  • Імя
    16.08.2024
    гы гы гы, акурат пра цябе, губернскае, напісана, але ж табе не дакеміць
  • Гы гы гы
    16.08.2024
    Імя, ага, это я с высокотехнологичный с агросектором ))) Ты совсем халявщик? )))
  • Мумуму
    17.08.2024
    Гы гы гы, прычым тут ты, вата расейская?
  • гы гы гы
    17.08.2024
    Мумуму, коммуняка даже собачкой готов прикинуться))))
  • Нацдэм
    17.08.2024
    гы гы гы, ты стрэлкі не пераводзь, краснапузы маскаль
  • мінак
    16.08.2024
    Гэта не памылкі, гэта заканамернасці. І абранне Лукашэнкі ў 1994 гэта не выпадковасць, а заканамернасць. Беларусь была самай зруфікаванай і пракамуністычнай рэспублікай у СССР. Рускі свет як быў у галовах, так і дагэтуль ёсць. Паспрабуйце адключыць расейскія каналы і паглядзіце, які віск будзе стаяць на ўсю краіну. Або забараніце Аднакласнікі. Немагчыма уявіць, каб літоўцы або латышы жылі па маскоўскім часе. А беларусы вось жывуць і цешацца - ай як добра, ня трэба час лічыць каб Малахава паглядзець. Сцёпа Пуціла сказаў, што ў 2020 годзе не было запыту на сілавы сцэнар. Гэта жа сама не было і няма запыту на еўрапейскі шлях, на шлях нацыянальнай і незалежнай дзяржавы. Таму ўсё, што адбываецце з Беларуссю, гэта не памылкі, а шлях вызначаны лёсам.
  • Базыль з-пад Хойнiкау
    18.08.2024
    мінак , всегда мне вставляло от поколения шкловского, ну у мамы с папой поспрашало бы оно про 90е.
    Самая прокоммунистическая республика в СССР - Украина по критерию поголовья коммкнистов на душу населения. Да и малолетним надо чуть понимать простую вещь, как у Штирлица: "У нас все были в СС" - хочешь хоть кокого роста в карьере - записывайся в КПСС, правила игры были просты.
    Про белорусизацию - вообще смешно. БТ и радио - на белорусском! В обласных центрах - свои локальные телестудии, да время трансляции - небольшое, по сравнению с 1 каналом Гостелкрадио СССР, но тем не менее. Белорусские газеты, журналы, книги. Да за такое в БССРе шкловского книжные магазины и киоски Союзпечати губопик сжигал бы вместе с продавцами!
    На чердаке хутаров моих дедов находил учебники школьные моих родителей. Все на белорусском!
    До кучи, после 1991 в документообороте шла вялая белорусизация. Криво-косо, но белорусский вводился в бюрократический оборот. У самого трудовая двуязычная.
    Правильно в ессе сказано: заигрались в политику в девяностые, не понимая ,что это такое. Тут и появился шкловский - политическое животное, которое на уровне инстинктов понял сразу, как надо идти к власти и как ее потом держать.
    А Св.Зянон может звиздеть что угодно. Народец ему не тот достался... Как и шкловскому в 2020.
    Два сапога - пара!
  • Памылка толькі адна:
    16.08.2024
    Суседства Расеі. Што б і хто б ні рабіў, а ў Расеі свае пляны, павяртаньне ў межы імперыі. І Балтыю не ўратаваў бы ні ЕС, ні NATO, калі б Расея, як яна і плянавала, захапіла б Украіну за тыдзень. Балтыю Рашка ззяла б за 2 дні, хапіла б адной толькі пскоўскай дэсантнай дывізіі і Калінінграда. А Балтыя ж памылак не рабіла, як па Някляеву...
  • Не галасі!
    18.08.2024
    Памылка толькі адна - рабіць з сябе ахвяру.
    Вось вазьміце мяне, я ахвяра, а ты вялікая Расія!
    Гэта самая вялікай памылка.

    ЗША, Японія, Кітай, Турцыя, Польша, Швецыя, Летува, Латвія, Эстонія, Нарвегія, Фінляндыя маюць суседку "вялікую Расію" і нішто сабе, усе жывыя! А розныя недарэкі прапануюць беларусам стаць на калені, біць паклоны і галасіць.
  • Тат сстм
    16.08.2024
    Красаўцы
  • Мемуары
    16.08.2024
    Памылка сп. Някляева - спадзяванне на выкананне Расіяй чагосьці там падпісанага. Падпісвалі, прысылалі паслоў, а потым то сво, то защита руского языка, то іншая трасца.
    Канешне, трэ было Карпенку вылучаць як адзінага і кампраміснанага. Адзінага! Але дзе там якое! Адным каб толькі тарашкевіца, другім мала лозунгаў, трэці сам хоча ... З усіх вядомых фігур Пазьняк меў ці не найменшы рэйтынг: 20-35% галасоў , што і пацвердзілі выбары. Людзей не тарашкевіца цікавіла, а праблемы выжывання: з канца 80-х немагчыма было купіць ні адзення, ні паесці. Талоны і купоны на мыоа, ежу шкарпэткі і, на ўсё! Два кавалачкі мыла на месяы, дзае пары гкарпэткаў і г. д. Панавала суперінфляцыя, грошы папросту адмянялі, памятаеце адмену 100 і 50 рублёвых банкнотаў? Пагарэлі банкаўскія рахункі, у пашпартах штамп ставілі , каб чалавек не мог зняць больш за 500 рэ ў месяц. Фабрыкі і заводы пераходзілі на 3-х дзёнку і не плацілі зп. Грошы круціліся толькі ў прыватным бізнесе, які толькі-толькі пачынаўся. Калі хто меў адзін платны туалет, то ўжо быў алігарх. Месячная зп была 120 руб, а даляр каштаваў 12 руб. Гэта толькі ў галаве Навумчыка была "высокатэхналагічная эканоміка ды моцны аграсэктар" . А бяздзетны і несямейны Пазьняк гэтым не цікавіўся абсалютна, затое налева і направа пагражаў люстрацыямі ды іншымі карамі.

    І толькі аж ў 2020 годзе хапіла розуму на адзінага кандыдата і таму атрымаўся вынік. І запыт быў не на выжыць ды як сабраць дзяцей ў школу.
  • Імя
    16.08.2024
    Мемуары , божа, якая лухта. Якраз у Пазняка была добра распрацаваная эканамічная праграма, але губернскім было трэба “я на каленях папаўзу у расею” і “ўсіх пасаджу і навіду парадак”.
  • Ленин ржёт над белорусами
    16.08.2024
    Мемуары , Какой выник случился в 2020- ом? Пошастали по городам с флагами и шариками и все на этом. А власть валялась на асфальте. Но боялись пролить кровь, свою и чужую. А Лукашенко не испугался пролить. Недореволюционеры были не состоятельны как в 1991- ом, так и в 2020- ом. Ленина среди вас нет. Одни болтуны керченские. Диктатура не свергается в день псевдовыборов с участием единого кандидата от пустоты. Только революция. Становитесь революционерами, либо летите в мусорную корзину истории.
  • дзяк
    17.08.2024
    Мемуары , Я бачу вы тут перанялі прыёмы дыктатара і канец 80-х выдаеце за 90-е, то бок маніпулюеце фактамі. Прыёмчык а-ля "хлеба заставалася на тры дні". Думаеце народ забыўся і згубіў памяць? Калі абіралі Лукашэнку, то ў крамах было ўсяго навалам. Не так, як цяпер, але па тым меркам ўсім хапала, ніхто галодным і босым не хадзіў. Ня трэба тут выдумляць пра пустыя паліцы. Так, заробкі былі па 50 даляраў, але і за кватэру плацілі 5 даляраў, а беларускія харчовыя прадукты каштавалі капейкі. Растаможка аўто максімум 200 даляраў. Людзі атрымлівалі па 100 даляраў і жылі не хужэй, чым цяпер. Была надзея, шлі рэформы, пакуль да улады не дарваўся прахіндзей. І што ў выніку? Палова насельніцтва 80% заробка траціць на ежу і кватэру. Для паловы насельніцтва 90-е нікуды не падзеліся.
  • да да
    16.08.2024
    Імя, программа с бесплатными образованием и медициной. ))) Так вы ж это и получили. И никакого ЕСа. Тоесть все по программе. С дешевыми газом и нефтью в качестве бонуса.
  • Бррррррррррррррррр
    17.08.2024
    Імя, нас тогда было 10 000 000 , с реализацией "программы" Зянона нас бы сейчас осталось 5 000 000, при агрофюрере сейчас 9 156 000 ( если верить СтатКомитету)
    Для Зянона "повалить" + - мільёнчык, это ничто ГЛАВНОЕ ИДЕЯ.
    Удочку ему и мемуары пусть пишет, старый шкодник, это самое важное , что он может сделать для Беларуси.
  • Гжэчны літвін
    16.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Мемуары
    17.08.2024
    дзяк, так, заўвага слушная, дзякуй. Трохі змяшалася ў адным каментары.
    Нам што цікава? Нам вельмі важна разабраць не адзін дзень выбараў 1994 года, а канец 80-х і самы пачатак 90-х. Не медалі раздаваць, а разабраць як і з чым мы прыйшлі да 1994 года. У той час, канец 80-х, нашае грамадства было абрабаванай саўковай масай ў прастрацыі. Але пачаўся БНФ як народны рух і менавіта БНФ мусіў здабыць сабе сацыяльную базу, калі ідзе ў рэспубліканскую палітыку. Не здабыў. Нават партыі што спачатку ўваходзілі у БНФ паадпадалі. На выбарах Вярхоўнага Савета 13 склікання ўжо не было ніводнага дэпутата ад БНФ. Праваленыя і дэпутатскія выбары, і прэзідэнцкія. Сам БНФ ўсё больш драбнеў, аддаляўся ад людзей, пасля Пазьняк са сваімі "Усё правільна кажа Пазьняк!" зладзілі раскол, аддзяліўшыся ў сваю КХП БНФ, і неўзабаве ўсё канула ў Лету. А цяпер тыя сівыя дзяды пнуцца ўсім давесці, што менавіта яны і толькі яны былі і ёсць геніі і віртуозы палітыкі, а поўны іхны правал таму, што народ вінаваты. Народ, аказваецца, быў і ёсць гаўно - губернскія, рускамірныя, агенты і маргінэзы. Гідка чытаць гэты фанабэрысты маразм.
  • Уладзімір Някляеў
    16.08.2024
    — Я думаю, што вы вар’яты...
    — Хто — мы?
    — Літвіны. Род пракляты,
    Дух страчаны праз вас жыве...
    Калі няма сапраўднай страты,
    Дык вы ствараеце яе.

    Ты молішся, як прад абразам,
    Прад тым, што спалена да тла...
    Калі ёсьць я,
    калі мы разам,
    Скажы: нашто табе Літва?

    Ну гэта ж прывід...
    Здань...
    Трызьненьне...
    Ну што — Літва твая? Скляпеньні?
    Руіны? Замчышчы? Крыжы?....
  • Мемуары
    16.08.2024
    Імя, Навумчвк піша без паняцця. І без доказаў.
    Інтэграл лёг, Гарызонт таксама.. тэлевізары Гарызонт, першыя "кубікі", увішныя людзі кляпалі па падвалах і прадавалі пад шыльдай Гарызонта. Дай Бог памяці, 50 $ прасілі ці 100 за адзін.
    Імя Казлова, электрамеханічны, ЗСКА ("завод робатаў") ... Уся ваенка ляжала, а мірную прадукцыю яны не маглі выпускаць, проста не ўмелі. Старыя савецкія станкі ЧПУ ужо нават нават не маглі грузіць праграмы праз зношанасць, а на персанальныя кампы тэхнолаг і 1 глядзелі вертыкальным вачыма: ОС "MS Dos" не магла працаваць з трафеямі 2 Сусветнай вайеы.
    Лёгкая прамысловасць - асобная тэма, добрага там было мала.
    МТЗ і МАЗ сядзелі на задніцы, рабочыя МАЗа выносілі дзверы кассы ў шчаслівы дзень выдачы зп. МЗКТ вылучыўся з МАЗа ў асобны завод і трохі дыхаў, робячы за суткі свае 4 "сараканожкі".
    Ай, што казаць, балабол ён толькі, гэты Сярожка, хвосцікам за Зянонам прабегаў ўсё сваё жыццё.
  • Янка
    17.08.2024
    Мемуары, дык з усёй беларускай ваенкай, якая часова атрымала другое дыханне праз крывавыя грошы Крамля - неўзабаве будзе тое ж самае, што адбылося з савецкай пасля абрынання саўка - крах праз тэхнічную адсталасць. Не нагадаеце, колькі мікрон тэхпрацэс на інтэграле? Альбо ўзгадаеце падвышэнне гаручасці мазаўскіх аўтобусаў, калі ў іх сталі ставіць кітайскія часткі замест еўрапейскіх.
  • Мемуары
    17.08.2024
    Янка, ну дык граблі тыя ж самыя. Так і будзе. Цяпер назбіраюць рабочых, каторыя праз год-два будуць ім выносіць дзверы, патрабуючы зп.
    Помніцца жарт пачатку 80-х "Советские микросхемы самые большие в мире!". Але рэч ў тым што Інтэграл ня меў пільнай патрэбы ў мініацюрызацыі, бо працаваў не для людзей на вольным рынку, а паводле сакрэтных замоваў для савецкае ваенкі, дзе памеру не надавалі значэння. Мазаўская "сараканожка" спраўна цягала ядзерную ракету і з вялікімі мікрасхемамі. Але гэта і забяспечвае тэхналагічную адсталасць і банкруцтва.
  • Мемуары
    17.08.2024
    А вось і праграмы.
    Сярод бясконцага "БНФ хоча, лічыць жадае, трэба, ўзмацніць, палепшыць, павінна гарантаваць..." чытаем:

    "Праграма БНФ 1989 год" :
    Эканоміка
    БНФ "Адраджэньне" зыходзіць з таго, што ў эканамічным разьвіцьці Беларусі маецца шэраг сур'ёзных дыспрапорцыяў і праблемаў. Неабмежаванае панаваньне міністэрстваў і ведамстваў прывяло да ўстойлівай разбалансаванасьці эканомікі Рэспублікі. Амаль цалкам вычарпаныя традыцыйныя крыніцы рэсурсаў, рэзка абвастрылася экалагічная сітуацыя. Тэхналагічная адсталасьць вытворчасьці дасягнула пагражальнага ўзроўню"

    Праграма БНФ 2000 г.
    "Зношанасць абсталявання дасягнула 80%...."

    Вось як! Пагражальны ўзровень і поўная зношанасць
    А ў паўьнякоўскага салаўя Навумчыка ўсё было высокатэхналагічнае ды моцны калгасны аграсектар, дзе у тыя часы ўжо не памяталі, як выглядаюць грошы.
    Вось толькі народзец у Навумчыка непаслухмяны: не хоча насіць Навумчыка на руках.
  • Уладзімір Някляеў
    17.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Нарадзіўся я літвінам - Тадэвуш Касцюшка.
    17.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Редактор Московского комсомольца
    17.08.2024
    Хочется отметить квалифицированную работу цензоров и модераторов, которые не дают возможности "тутейшим" националистам, возомнивших себя какими-то "литвинами", писать всякую ересь искажающую исторические факты единства русского и белорусского народа, их историческую общность, любовь к великому русскому языку и приверженности незыблемого единства Великой и Белой России! Спасибо! Работайте братья!
  • Уладзімір Някляеў
    17.08.2024
    Пазнаўшы зайца па губе,
    Вам Жмудзь пад нос паднесла дулю,
    Як Беларусь вы на сябе,
    На край літвінаў нацягнулі.

    Вы разлучылі дух з крывёю
    І, абрусеўшы пад Масквою,
    Пад назвай, дадзенай Масквой,
    Ня сталі нават маскалямі,
    А толькі назваю адной —
    І тая назва стала вамі.

    Вы — беларусы? Хто такія?
    Ёсьць Польшча,
    Жмудзь,
    Літва,
    Расія —
    Як вы ўшчыміліся сярод?
    Адкуль зьявіліся? З балот?
    З чаго зьляпіліся? З туманаў?..
    Такіх падмен,
    Такіх падманаў
    Ня ведаў ні адзін народ....
  • У кожнага свой глобус Беларусі
    17.08.2024
    Уладзімір Някляеў , дык Жмудзь ці Летува? Да рыфмы няблага пасуе, але дза аўтар Жмудзь бачыць? Хм... Можа Італіі таксама няма, а ёсць Рымская Імперыя?
    "Мой агарод - мая планета... "
    (с) Вядзьмак Лысагорскі.
  • Вількаміраўскі пан
    17.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Габон Гондурас Беларуссия
    17.08.2024
    У кожнага свой взгляд на Историю, трудно быть самим собой , А ТЕМ БОЛЕЕ ГОВОРИТЬ И ПИСАТЬ ПРАВДУ. Конечно же Жмудзь - это райончик вокруг Каунаса, Летува - это нынешняя Литва, а они коренные жители Литвы - это литовцы. А ВКЛ - это нечто большее.
  • О, Літва! Мая Айчына. - Адам Міцкевіч
    17.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Редактор Московского комсомольца
    17.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    17.08.2024
    Янка: "ў вас, таварыш, сапраўдная каша ў галаве з найбрэдовейшых прапагандысцкіх наратываў".

    Ты яшчэ сапраўднай маёй кашы не каштаваў, Янка.

    Яшчэ з часоў дыназаўраў да нашых дзён у Польшчы заўжды існавала прыватная ўласнасць. І ў часы СЭВ - Совета экономической взаимопомощи (СССР + соц страны Восточной Европы), то бок у так званыя камуністычныя часы польскай Аб'яднанай Рабочай партыі, у Польшчы існавалі два палякі - пан і халоп - з-за той самай прыватнай уласнасці. Халоп працаваў на пана.
    З 1967-га да пачатку 1971-га я студэнтам мінскага тэхнікума ездзіў глядзець амерыканскія фільмы па польскаму TV у Ваўкавыск да свайго сябра аднакашніка. Толькі тады я не разумеў яшчэ, што гэта так старанна цярпліва год за годам апрацоўвае Амерыка палякаў Галівудам. І вось праз дваццаць гадоў з гакам гэтай апрацоўкі з'яўляюцца польскія патрыёты Салідарнасць, якіх за два меха зялёных скупілі Штаты. Тады ж у часы польскага крызісу палякі прыязджалі ў Мінск і скуплялі ўсё старьё (напрыклад, старыя TV Горизонт) і перапрадавалі ў Польшчы. Крызіс - ёсць крызіс. Для чаго яго сфабрыкавалі патрыёты? А щ нас у СССР амаль у тыя ж часы і за тыя ж два меха даляраў для чаго? Каб знішчыць Савок. І вось у гэты момант апрацаваныя галівудскімі фільмамі палякі і апрацаваныя зеленью з тых мяхоў патрыёты Салідарнасці зварганілі ў Польшчы майданчык, і прыйшлі да ўлады. Так усяго за пару мяхоў даляраў Амерыка знішчыла польскі камунізм і Польскую объединенную рабочую партию. Мудрыя польскія патрыёты і Салідарнасць дамовіліся з Амерыкай аб тым, што палякі знішчаць Варшаўскі ваенны дагавор за тыя ж два меха даляраў і атрымаюць танныя крэдыты для польскай эканомікі + атрымаюць на халяву заходнія тэхналёгіі. Так без единого выстрела был уничтожен Варшавский военный договор был руками польских патриотов и Солидарности, а заодно и СЭВ.
    Палякі атрымалі крэдыты і тэхналёгіі і Захад даўгі Польшчы простил, списал.

    Но Америка взамен получила полностью подконтрольную ей Польшу - польской суверенности с тех пор нет и завтра не будет. Так два поляка - пан и холоп - в вечной Польше стали холопами Америки. А тут и бчб с Беларуси подоспели и стали холопами у тых пана ды халопа, двойчы халопамі ў Амерыкі.
    Вот такое было польское экономическое чудо по моей версии. И демократическое тоже.
  • Відавочна
    17.08.2024
    Талян зноў курнуў.
  • я плакаль
    17.08.2024
    Anatol Starkou, в стенд апе себя не пробовали?
  • Anatol Starkou
    18.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Віталь
    17.08.2024
    Ну не трэба Някляеву разважаць пра палітыку! Гэта ж проста махровае дылетанцтва нейкае. Сам 2 гады "гандляваў тварам" за добрую капеечку ў Говорі правду (грошы на якую ішлі з Масквы). І толькі калі перасталі плаціць шмат - "заўважыў", што гэта ГБоўская кантора. а тут дае парады Пазьняку (лідару ўсяго адраджэнскага руху на той момант) не ісці на першыя выбары прэзідэнта на карысць ноўнэйма Карпенкі. і быццам бы гэта гарантавала перамогу над "нашым Сашам", якога настальгуючая па СССР публіка на руках насіла, і Масква падтрымлівала.
  • Мемуары
    18.08.2024
    Віталь, Генадзь Карпенка не быў ноўнеймам. І смешна Пазьняка параўноваць з Карпенкам. Пазьняку да Карпенкі было, як пешкі да Месяца. Пакуль Пазьняк фатаграфаваў Мінск, Карпенка ўжо быў доктарам навук, аўтарам 40 вынаходніцтваў. Працаваў дырэктарам Інстытута парашковай металургіі. Быў абраным мэрам Маладзечна, дзе зрабіў горад-сад. Самае першае ў краіне перайменаванне праспекта Леніна (Вялікі Гасцінец), самая першая і моцная беларусізацыя горада у краіне, самыя спрыяльныя падатковыя і адмінстратыўныя ўмовы для бізнесу. Бізнесоўцы ехалі ў Маладзечна фірмы рэгістраваць, бо там была здаровая атмасфера ў кабінетах. Велізарная падтрымка гарадскімі ўладамі ўсіх беларускіх ініцыятываў ў Маладзечне.
    А колькі ў Маладэчне тады праводзілася беларускіх святаў і фестываляў! Лікам не злічыць і не ўзгадаць.
    Дэпутат 12 і ў адрозненне ад Пазьняка і 13 склікання. Пасля намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета і член-карэспандэнт АН РБ.
    Цяпер казаць, што Карпенка быў "ноўнэйм" гэта жудасны паклёп на выбітнага чалавека. Ды яшчэ з Пазьняком раўняць, які не адолеў і дзесятай часткі, зробленага Карпенкам.
    Можна загуліць біяграфіі Генадзя Карпенкі і Зянона Пазьняка. Адразу стане відаць, хто быў больш дастойны ўзяць у свае рукі кіраванне дзяржавай.
  • Мемуары
    18.08.2024
    Віталь, зноў "народзец не той"? Так хочацца быць лідарам, а народ не прызнае? Пазьняк быў "лідарам ўсяго адраджэнскага руху", пакуль на вуліцах трывалі мітынгі, каторыя збіраў БНФ. Звычайна гэта 3-5 тысячаў чалавек. Пры яскравай нагодзе, нчпрыклал Дзень Волі, нашмат больш. Толькі раз Чарнобыльскі Шлях сабраў 30-50 тысячаў на фоне масавага перасялення ў Мінск людзей з радыяцыйных зонаў.
    Скончыліся мітынгі - скончылася і лідарства, а пад кіраўніцтвам Пазьняка скончыўся і Фронт. Але ва ўсім вечна вінаваты гэты народ, што ў камуністаў, што ў пазьнякоўцаў, што ў сёняшняга рэжыму.
  • Мемуары
    18.08.2024
    Віталь, казаць пра Генадзя Карпенку "ноўнейм" гэта жудасны цынічны паклёп на выбітнага чалавека. Доктар навук, аўтар 40 вынаходніцтваў, ў1994 годзе ўжо акадэмік. Дырэктар Інстытута парашковай металургіі, 4 гады быў АБРАНЫМ мэрам горада Маладэчна. Карпенка з Маладэчна зрабіў беларускі аазіс, самы прыдатны горад для прадпрымальніцтва і беларускіх ініцыятываў. Дэпутат 12 і 13 склікання. Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета. Шырокавядомая і пазнавальная асоба з аўтарытэтам сярод самых розных структур. Аўтарытэтны чалавек дэмакратычных беларускіх перакананняў з вялікім паспяховым кіраўнічым і палітычным досьведам. Пазьняк і блізка не меў досьведу кіравання ці хоць якой адміністратыўнай работы. Пазьняк - гэта нашая "Грэта Тунберг" - харызматычны прамоўца на мітынгу з правільнымі лозунгамі. Пра такіх шмат пішуць ў СМІ, яны сымбалі пэўных ідэй, пра іх чуюць і ведаюць усе, але жыццё робяць без іх. Цалкам натуральна, што калі скончыліся мітынгі, то скончыўся і Пазьняк як палітычны лідар. А вось Генадзь Карпенка чалавек рэальнай работы і сапраўды мог бы стаць выніковым кампрамісам на выбарах 94 года. І мелі бы свайго дасведчанага і надзейнага беларускага прэзідэнта. Варыянт быў яшчэ лепшы за Квасьнеўскага ці Бразаўскага.
  • Літвін
    17.08.2024
    Прадалі тутэйшыя сваё сумленне за грошы акупантаў. Што ім Вільня? Яны ж тамака атрымліваюць грошы з рук баранаўскасаў ды казлаўскасаў. А болей іх нічога не турбуе. Не ўбачыце людзі вы сонейка ў акенцы. Не. Ніколі. Бо сонейка непатрэбнае гэтым кратам, а вам за кратамі можна толькі марыць аб ім. Святло, праўда, бяз выгады тым, хто бароніць беларушчыну. Бо пакуль пануе беларушчына над нашым Забраным краем, яны маюць "чарку ды шкварку".
  • Не галасі!
    18.08.2024
    Літвін , табе тут таксама "народзец не той"? Ну дык валі, паспяшай адсюль да свайго народца.

    Ці табе абы пагаласіць на публіку? Дык СССР скончыўся, пакуты і усталость уже не считаются мерилом работы.
  •