Каментары да артыкула

Другі сезон «Дома Цмока» падмануў чаканні

  • Буранароджаная
    17.08.2024
    Мне зусім не падабаецца новая Рэйніра, актрыса, якая гуляла яе ў маладосці, куды больш цікавая. А ў гэтай адна эмоцыя на перакошаным твары.
  • Візэрыс
    17.08.2024
    Тады можаш глядзець і перагледжваць першыя пяць серый першага сезону і некалькі момантаў галюцынацый Дэйман з другога.
  • Буранароджаная
    17.08.2024
    Візэрыс, спадзяюся яны ўсе хутка загінуць і каст ачысціцца сам сабою ХD
  • Візэрыс
    17.08.2024
    Буранароджаная , ну ў трэцім сезоне, відавочна.
  • Буранароджаная
    17.08.2024
    Візэрыс, а пра каго тады 4-ы сезон будзе?
  • Візэрыс
    17.08.2024
    Буранароджаная , ды многа пра што, там яшчэ вяртанне Эйгана, Крыган Старк і яго правасуддзе, там падзей шмат.
  • Эйган Заваёўнік
    17.08.2024
    Што ў другім сезоне было неабавязковымі сцэнамі, па меркаванні аўтара артыкула?))) Так смешна, улічваючы, што там усё невыпадковае і грае далей на серыял – сцэны, гутаркі... Выдатны сезон, які раскрывае персанажаў і гісторыю. Раю паглядзець залпам першы і другі сезоны, усё на свае месцы стане.
  • CV
    17.08.2024
    Камон, серыя «Прасталюдзіны» ніякая. Асабліва ў параўнанні з наступнай, дзе прывезлі бастардаў на Цмокаў востраў.
  • Візэрыс
    17.08.2024
    CV, вы яе глядзелі ўвогуле? Адама абраў цмок, што ўпершыню нам паказвае, што не вершнік можа абіраць цмока, а ён сам. А што наконт лініі Алісэнты: яе шлях у разуменні таго, што яна зрабіла, і да чаго ўсё імкліва ідзе? Эйманд працягвае паказваць, што ён крыху псіхапат... А просты люд? Вось нам паказалі, як яны падтрымалі Рэйніру, дзякуючы намаганням Місарыі і чоўнам з ежай, але наколькі хутка яны могуць змяніць меркаванне... (ну тут ужо без спойлераў, калі ведаеце гісторыю, то разумееце, як просты люд далей паўплывае).
  • CV
    17.08.2024
    Візэрыс, па-асобку ўсё гэта гучыць добра, але складзенае разам у адну серыю гэта было вельмі нявельмі
  • Queen who never was
    17.08.2024
    4-я серыя вельмі спадабалпся
  • Рэйн
    17.08.2024
    Queen who never was, бо бітва? Здаецца з бастардамі была самая класная серыя.
  • Queen who never was
    17.08.2024
    Рэйн, бо нарэшце падпалілі Эйгана
  • Грыбнік
    17.08.2024
    Не гледзеў серыялы і вам не раю. Што можа быць тупей за іх прагляд? Хіба што цікток. Лепш прачытайце кнігу і патэлефануйце блізкім.
  • Ляснік
    17.08.2024
    Грыбнік, тэлефонныя размовы з блізкімі гэта нуда пра адно і тое ж, глядзіце серыялы!
  • Бобруйский лох
    17.08.2024
    Грыбнік, твоё грибное провинциальное мнение никого не интересует, пиши хоть на мове, хоть на суахили.
  • Ржу
    18.08.2024
    Бобруйские маскальлохі, уткніцеся і глядзіце ўсе магчымыя "Дамы цмока" сезоны і серыялы. Глупейе і тлусьцейце як гэта рабілі ў 90я атупелыя аматары "Рабыні Ізауры".
  • нявеста азаронка
    18.08.2024
    не глядзела
    ні тое ні другое
    няшмат згубіла )
    правільна? правільна
  • Бобруйский лох
    18.08.2024
    нявеста азаронка, так не смотрела, что зашла почитать про то, что "не згубила", лол
  • вейп
    18.08.2024
    мужыкі, што вы там курыця? тожа такое хачу)
  •