Свет44

Эстонія ўвядзе татальны мытны кантроль на мяжы з Расіяй

Урад Эстоніі 1 жніўня разглядзеў план, які прадугледжвае пераход да поўнага мытнага кантролю ўсіх людзей і грузаў, якія перасякаюць мяжу ў бок Расіі. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо 8 жніўня. 

Фота: vecteezy.com

Прэмʼер-міністр Крыстэн Міхал адзначыў, што Эстонія павінна зрабіць усё магчымае для спынення перавозкі праз Эстонію падсанкцыйных тавараў і для ўмацавання бяспекі краіны. 

«На жаль, спробы невыканання санкцый і перавозкі забароненых тавараў на нашых межах працягваюцца, як і распачатая Расіяй жорсткая вайна супраць украінскай дзяржавы і насельніцтва. Ужываннем поўнага кантролю тавараў [што вывозяцца] мы ўскладнім ухіленне ад санкцый і дзеянні Расіі па забеспячэнні яе ваеннай машыны», — сказаў Міхал.

Ён заўважыў, што аб змяненнях праінфармаваны мясцовыя органы самакіравання, грузаперавозчыкі і аўтобусныя кампаніі.

Ва ўрадзе адзначылі, што прымяненне поўнага мытнага кантролю павялічыць час перасячэння граніцы і колькасць людзей, якія перасякаюць граніцу, імаверна, скароціцца.

Міністр замежных спраў краіны Маргус Цахкна напісаў у Х, што поўны мытны кантроль будзе ўведзены з 8 жніўня, заўважыў reformby.org.

Каментары4

  • Ішоў трэці год вайны
    01.08.2024
    А межы балтаў з расеей былі цалкам адкрытыя і нават без мытнага кантролю... Эта ж другое, расея ж не Беларусь?
  • Эдгарс
    01.08.2024
    Ішоў трэці год вайны, усё зачыняць для расеi, падрасейчыкау яе у тым лiку. Бо падрасейчыкi гэта яшчэ горшыя за самiх расейцау.
  • Реалист
    01.08.2024
    Боятся что из России могут приехать шпион и бомба?

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

За ўдзел у пратэстах судзяць 29-гадовую настаўніцу сталічнай гімназіі5

Кіраўнік МАРГ распавёў, што гандлю варта ўспомніць з савецкага мінулага11

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ11

Беспілотнікі атакавалі Казань. У горадзе чулі выбухі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →