Свет

СААЗ упершыню прызнала канцэрагенам тальк

Тальк афіцыйна аднесены да рэчываў, якія «верагодна, выклікаюць рак». Такое рашэнне прыняла Сусветная арганізацыя аховы здароўя на падставе вынікаў даследавання Міжнароднага агенцтва па вывучэнні раку (МАВР).

Фота ілюстрацыйнае

У адносінах да людзей прычынна-выніковая сувязь паміж талькам і ракам не была даказаная. Але пры доследах на пацуках былі атрыманыя «дастатковыя доказы», што тальк можа выклікаць рак яечнікаў. А даследаванні на клетках паказалі «пераканаўчыя доказы», гаворыцца ў прэс-рэлізе СААЗ.

Таму СААЗ прыняла рашэнне аднесці тальк да канцэрагенаў і прызнала, што ў пэўных умовах ён можа павышаць рызыку анкалагічных захворванняў.

Эксперты не змаглі выключыць верагоднасць памылак, звязаных з магчымым забруджваннем тальку азбестам. Але ў дакуменце адзначаецца, што рабочая група «выкарыстала толькі тыя даследаванні, у якіх забруджванне тальку азбестам было вельмі малаверагодным».

Тальк — гэта прыродны мінерал. Ён да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў многіх краінах у дзіцячых прысыпках і ў некаторай касметыцы.

У 2023 годзе на фоне серыі скандалаў з захворваннямі на рак яечнікаў кампанія Johnson & Johnson спыніла выпускаць дзіцячую прысыпку на аснове тальку і заплаціла мільярды даляраў, каб урэгуляваць судовыя пазовы.

Каментары

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця13

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім двары злавілі экзатычную змяю

Падчас атакі на Украіну ў Беларусь заляцеў расійскі дрон-шахед3

Валерый Залужны пачаў працу паслом Украіны ў Вялікабрытаніі ФОТАФАКТ1

Навукоўцы выявілі, што ўдзячнасць дапамагае жыць даўжэй4

З пачатку года 36 чалавек зніклі ў лясах падчас збору грыбоў і ягад. Міліцэйскі чыноўнік ведае, хто вінаваты2

ЗША і Германія сарвалі план Расіі забіць гендырэктара нямецкай кампаніі, якая пастаўляе зброю Украіне7

Сілавікі затрымалі берасцейца за ролік у тыктоку. Ён зняў даішніка і назваў яго «чык-чырыкам»3

Прыдыбайла заклікаў «замарудзіць ютуб», бо ў рэкамендацыях у яго відэа Шрайбмана і Мелказёрава6

Беларусаў замежжа абавяжуць паведамляць пра шлюб і нараджэнне дзяцей. А якое пакаранне тым, хто праігнаруе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця13

Маргарыта Ляўчук выйшла замуж і чакае дзіця

Галоўнае
Усе навіны →