Эканоміка66

Колькі хлеба і малака можна было купіць на мільён у 2014 годзе і колькі цяпер — на той дэнамінаваны мільён

Колькі прадуктаў першай неабходнасці можна было набыць 10 гадоў таму на мільён недэнамінаваных рублёў і колькі тых жа тавараў змесціцца ў 100 рублёў цяпер, падлічыла BAR24.

Фота: BAR24

Восем гадоў таму, у выніку дэнамінацыі 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі, мільён беларускіх рублёў ператварыўся ў сотню. Да цэн без лішніх нулёў беларусы з часам прывыклі. Але тое, як змянілася пакупніцкая здольнасць беларускіх грошай за гэты час, мала хто падлічваў. 

BAR24 знайшоў чэкі з баранавіцкіх крам за ліпень 2014 года. І вырашыў падлічыць, колькі хлеба і малака можна было набыць тады на 1 мільён рублёў. 

Такім чынам, у ліпені 2014 года палова баранавіцкага хлеба ў баранавіцкіх жа крамах каштавала 7400 рублёў. А літр малака мясцовай вытворчасці тлустасцю 3,2% прадавалі за 7450 рублёў. 

Атрымліваецца, што на 1 мільён 10 гадоў таму можна было набыць 135 паловак чорнага хлеба. Або 134 літры малака. 

У ліпені 2024 года падобны хлеб баранавіцкай вытворчасці прадаюць за 1 рубель 44 капейкі. А малако ў Баранавічах і ўвогуле больш не вырабляюць. Але пакет малака таго ж абʼёму і той жа тлустасці ад іншага вытворцы каштуе 2 рублі 4 капейкі. 

На 100 рублёў сёння можна набыць 69 палавінак хлеба. Або 49 літраў малака. 

Выходзіць, што праз 10 гадоў на 100 рублёў у Беларусі можна купіць удвая менш хлеба і амаль утрая менш малака, чым калісьці на мільён.

Каментары6

  • *
    04.07.2024
    Развіваемся, а вы тут кажыце. І так ужо 30 гадоў. А калі тут пэўным людзям сказаць, што на момант развалу савецкай імперыі Беларусь была больш эканамічна развіта ніж Польша, не кажучы пра іншых, то ....
  • даведка
    04.07.2024
    При этом качество того хлеба и молока не идёт ни в какое сравнение с нынешним.
    Половинка нынешнего хлеба дешевле полутора руб. одним видом вызывает рвоту.
  • дык
    04.07.2024
    вядома ж - раней зелень была зелянее, дзеўкі красівее, каўбаса ў даведкі каўбасее

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях15

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →