Вайна24

Расейская армія рыхтуе новы ўдар па ўкраінскай абароне — нават больш магутны, чым штурм Аўдзееўкі

У параўнанні са штурмам Аўдзееўкі новая аперацыя УС РФ мае значна большы маштаб — і большыя рызыкі. УСУ пакуль не рэагуюць на пагрозу, аддаючы перавагу спробам перахапіць ініцыятыву на іншых напрамках — пад Харкавам і ў Крамянскіх лясах. Што адбываецца на фронце, піша «Медуза».

 Фота: Мінабароны РФ / AP

Расейская армія пачала новую аперацыю пад Данецкам: буйныя сілы, раней задзейнічаныя на суседнім аўдзееўскім фронце, перайшлі ў наступ на горад Тарэцк (былы Дзяржынск) і яго шматлікія пасёлкі-спадарожнікі. 

Мяркуючы па ўсім, гэтая аперацыя — частка агульнага вялікага плана: Узброеныя сілы РФ хочуць прарвацца праз горад Часаў Яр побач з Бахмутам з аднаго боку і праз Ачарэціна пад Аўдзееўкай — з другога, каб з поўначы і поўдня акружыць Тарэцкую агламерацыю і прымусіць украінскія войскі пакінуць гэты шырокі раён Данбаса. 

Атака непасрэдна на Тарэцк з усходу павінна прымусіць камандаванне Узброеных сіл Украіны перакінуць у горад рэзервы, прыслабіўшы абарону на флангах гэтага ўмацаванага раёна (сапраўды гэтак жа быў ажыццёўлены план захопу Аўдзееўкі гэтай зімой). 

Тарэцк

Наколькі ўдалося прасунуцца расейскім войскам за апошні тыдзень, пакуль не зусім зразумела.

Зʼявіліся відэа, паводле якіх УС РФ, наступаючы з боку Горлаўкі, глыбока — на тры-пяць кіламетраў — укліньваліся ў абарону УСУ ў пасёлках Паўночнае (былое Кірава) і Дружба на паўночны захад ад Тарэцка. 

Наступ вядзецца ўздоўж чыгункі Горлаўка — Канстанцінаўка. І расейскія, і ўкраінскія крыніцы сцвярджаюць, што пры штурме УС РФ выкарыстоўвалі шматкіламетровы тунэль, які яны пракапалі пад апорнымі пунктамі УСУ, каб выйсці да іх у тыл. 

У аперацыі ўдзельнічалі тыя ж расейскія падраздзяленні, якія капалі тунэль на паўднёвых ускраінах Аўдзееўкі гэтай зімой. 

Паўднёва-ўсход ад Тарэцка — у пасёлку Паўднёвае (былое Арцёмава), — як сцвярджаюць украінскія крыніцы, расейскія войскі таксама прасунуліся на некалькі кіламетраў углыб украінскай абароны. Акрамя таго, пачаўся наступ і на пасёлак Нью-Ёрк на паўночны захад ад горада. Відэапацверджанняў гэтых прарываў пакуль не паступала.

Часаў Яр

Расейскія войскі пасля некалькіх месяцаў баёў занялі ўвесь (як сцвярджае Мінабароны і ўкраінскія крыніцы) мікрараён Канал на ўсходняй ускраіне Часава Яра (праўда, візуальных пацверджанняў поўнага кантролю над мікрараёнам пакуль таксама няма). Невялікі мікрараён з вышыннай жылой забудовай і прамзонай аддзелены ад цэнтра горада каналам Северскі Данец — Данбас. 

УС РФ ужо змаглі стварыць два маленькія плацдармы на заходнім беразе канала. Аднак штурм цэнтра горада «ў лоб» наўрад ці магчымы: як паказвае досвед барацьбы за Канал, вулічныя баі могуць зацягнуцца на месяцы. Імаверна, цяпер расейскія войскі паспрабуюць выцесніць УСУ за канал на поўдзень ад Часава Яра — у раёне Кляшчаеўкі, а таксама паспрабуюць сінхранізаваць гэты наступ з групоўкай, якая прабіваецца па паўночных ускраінах Тарэцка (пасёлкі Паўночны і Дружба).

Аўдзееўскі фронт

Расейскія войскі зноў прасунуліся на захад ад Аўдзееўкі: увайшлі ў сяло Карлаўка на беразе Карлаўскага вадасховішча і захапілі Новааляксандраўку. У раёне Новааляксандраўкі іх зараз аддзяляе ўсяго шэсць кіламетраў (і адно ўмацаванае сяло) ад галоўнай лініі забеспячэння групоўкі УСУ ў Часавым Яры — дарогі Пакроўск — Канстанцінаўка.

Верагодна, УС РФ плануюць цалкам выцесніць украінскія войскі за Карлаўскае вадасховішча і раку Воўча, а затым разгарнуць наступленне праз Ачарэціна на поўнач — у напрамку дарогі Пакроўск — Канстанцінаўка. Гэтаму павінна дапамагчы прасоўванне на Нью-Ёрк на ўсход ад гэтага раёна.

УСУ ўдалося запаволіць расейскі наступ на паўночны захад ад Аўдзееўкі (у параўнанні з тэмпамі, якімі яно ішло вясной). Аднак цалкам спыніць яго тымі сіламі, якія дзейнічаюць на гэтым фронце, украінскае войска не здольнае. Удар на Тарэцк можа пагоршыць сітуацыю.

Харкаўскі фронт

УСУ ўдалося перахапіць ініцыятыву ў расейскай групоўкі, якая наступала на паўночныя ўскраіны Харкава (раён вёскі Ліпцы) і горад Ваўчанск. Аднак атрымаць выгаду з ініцыятывы ім пакуль не ўдаецца.

Контратака УСУ на поўнач ад вёскі Ліпцы — у раёне вёскі Глыбокае — затармазілася. Украінская армія зноў страціла частку Глыбокага, якую ім удалося вызваліць у канцы чэрвеня. Спробы выцесніць расейскія войскі за мяжу дзвюх сёлаў пакуль давядзецца адкласці. Аднак і УС РФ па-ранейшаму не падумваюць аб новым наступе на Ліпцы.

У Ваўчанску УСУ ўдалося назапасіць на паўночным беразе ракі Воўчая (дзеліць горад напалову) дастатковыя сілы, каб перайсці ў атаку на расейскія пазіцыі. У цэнтры горада ідуць цяжкія баі з пераменным поспехам (дзеючыя там часткі з абодвух бакоў адчуваюць дэфіцыт забеспячэння; значная частка харчоў дастаўляецца дронамі). А вось на захад і на ўсход ад цэнтра УСУ паспяхова контратакавалі, заняўшы некалькі кварталаў на ўсходзе і частку вёскі Старыца на захадзе.

Крамянскія лясы і Тэрны

УСУ перайшлі ў лакальны наступ на крайнім паўднёвым флангу купянскага фронту. Мяркуючы па апублікаваным відэа, расейскія войскі сышлі з выступу ў раёне сяла Тэрны, з якога яны няўдала спрабавалі атакаваць зімой і вясной.

Акрамя таго, УСУ занялі частку Крамянскага лесу (Серабранскае лясніцтва) на захад ад Крамянной. Там ішлі цяжкія баі на працягу 2023 года: УС РФ спрабавалі выціснуць УСУ з лесу, пакуль расейскае камандаванне не перакінула баяздольныя часткі адсюль у раён Аўдзееўкі. Наўрад ці наступ УСУ сам па сабе мае аператыўнае значэнне (сіл на поўную зачыстку вялікага лесу відавочна нядосыць), але яно можа прымусіць расейскае камандаванне перакінуць на гэты кірунак рэзервы, што можа прыслабіць націск УС РФ на іншых кірунках.

Каментары24

  • Boba
    03.07.2024
    Полезные идиоты и либералы, любители байдена и обамы, расскажите мне как Украина может выиграть эту войну?
  • Прэс-сакратар Байдэна
    03.07.2024
    У Белгарадзе фактычна не засталося мірных жыхароў, але шмат вайскоўцаў маскоўскай хунты. Жахнем?
  • ром
    03.07.2024
    Васіль, шукайтя у маскве))

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»2

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ3

«Гэта сапраўдная сенсацыя». Пры раскопках на Менцы знайшлі зааморфную фігуру, якой 1000 гадоў4

У Манголіі знайшлі парэшткі байца з Беларусі, які загінуў 85 гадоў таму

Іспанія выбіла Германію з хатняга чэмпіянату Еўропы на 119-й хвіліне ВІДЭА5

«Праз тры гадзіны пасля засялення». З 7 ліпеня беларусаў абавязалі паведамляць у міліцыю пра здачу жылля іншаземцам

«Крэпкахазяйственная рука дацягнулася да справы». Як цяпер выглядае маёнтак Падароск, адціснуты ва ўладальніка ФОТАФАКТ4

Беларусы, здаецца, дамагліся саступак ад польскага банка Santander3

У тампонах вядомых брэндаў выяўленыя таксіны, якія правакуюць бясплоддзе і рак1

«Супрацоўнік бясконца ставіў усім адмовы». Беларуска расказала, як з сям'ёй атрымлівала турыстычныя візы ў ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»2

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»

Галоўнае
Усе навіны →