Адзін з каталіцкіх святароў прыехаў на фэст у Будслаў ва ўборы з нацыянальным арнаментам ФОТАФАКТ
На завяршэнне пілігрымкі каталіцкіх вернікаў з Баранавіч у Будслаў адзін са святароў адпраўляў святую Імшу ў незвычайным уборы. Ягоныя альба і стола, у якіх ён выйшаў да алтара, былі ўпрыгожаныя беларускімі нацыянальнымі ўзорамі, заўважыў Katolik.life.
Больш за ўсё ўвагу звяртае на сябе святочная стола з яркай вышыванкай. Гэтая накідка з'яўляецца сімвалам крыжа, які нёс Езус Хрыстус, і асвячальнай ласкі, што ўпрыгожвае душу прэзбітара.
Мяркуючы па ўсім, арнамент на столе быў нанесены па індывідуальнай замове. У каталогу майстэрні Sacris Vestibus, якая вырабляе ў Беларусі літургічнае адзенне для каталіцкіх святароў, менавіта такіх прадметаў няма.
Святар, які паказаў нацыянальны святочны дрэс-код, — пробашч каталіцкай парафіі ў Пружанах ксёндз Павел Ярашэвіч. У альбе з вышыванкай яго бачылі і раней. Акрамя таго, што ксёндз Павел — шматразовы ўдзельнік пешых пілігрымак, ён яшчэ і байкер.
Найстарэйшы беларускі каталіцкі іерарх праехаў за рулём больш за 400 км, каб трапіць у Будслаў ФОТАФАКТ
Будслаў 2024. Што трэба ведаць, збіраючыся на фэст, які адкрываецца сёння
Стартавалі пешыя пілігрымкі ў Будслаў. Некаторыя паломнікі пройдуць 300 кіламетраў
Стала вядома праграма сёлетняга Будслаўскага фэсту
Каментары
па образу и падобию святой тройцы - бацьки, сына витьки и духа святаго путьки ?
а яшчэ ў яго пярсцёнкі на сярэдніх і безыменных амаль чорных пярстах на абедзвух руках
у якога паводле брудных слухау было безліч жон.. вой. то бок [Рэд. выдалена]