Грамадства33

Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі назваў прычыны няўдзелу армянскіх вайскоўцаў надуманымі.

Аляксандр Вальфовіч. Фота: sb.by

Сёння ў Мінску прайшоў вайсковы парад да Дня незалежнасці. У ім, акрамя беларускіх вайскоўцаў, узялі ўдзел парадныя разлікі з Расіі, Азербайджана, Казахстана, Кітая, Таджыкістана і Узбекістана. Па словах Аляксандра Вальфовіча, армянскі бок таксама запрашалі, але ён адмовіўся.

«Арменія пакуль з'яўляецца ўдзельнікам АДКБ, яе запрашаюць на ўсе форумы па лініі гэтай арганізацыі. Але па нейкіх надуманых, хутчэй за ўсё, суб'ектыўных прычынах (мы разумеем, што гэта за прычыны), на жаль, дэлегацыя Арменіі, парадныя разлікі Арменіі не прыбылі для ўдзелу ў парадзе», — сказаў дзяржсакратар Рады бяспекі.

Таксама Вальфовіч згадаў абарону Брэсцкай крэпасці, якая нібыта павінна была паўплываць на рашэнне Арменіі.

«Вельмі красамоўны прыклад Брэсцкай крэпасці, калі ў самыя першыя дні вайны на яе абарону ўсталі прадстаўнікі 34 нацыянальнасцей. Тады не дзялілі, армянін ты або азербайджанец, рускі, беларус або ўкраінец. Нашы дзяды і прадзеды разам супрацьстаялі. І яны тады заклалі першую цаглінку ў фундамент Вялікай Перамогі», — сказаў ён.

Нагадаем, што ў чэрвені прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што больш не наведае Беларусь, пакуль у яе ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Ён абвінаваціў беларускія ўлады ў дапамозе Азербайджану падчас другой карабахскай вайны. Міністр замежных спраў Арменіі пасля гэтага сустракаўся з дэмакратычнай лідаркай Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Каментары3

  • Ёсік
    03.07.2024
    Хлусіць паўсюль іх абавязвае нейкая інструкцыя пры прызначэньні на пасаду ці яны ўсе паталагічныя манюкі?
  • КС
    03.07.2024
    Не приехали, это их проблемы. Меньше народа, больше кислорода.
  • С.К.
    03.07.2024
    КС, Если тебя бы не было еще, было бы лучше.

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Усе навіны →
Усе навіны

На расійскай мяжы будуць трэніравацца тэрытарыяльныя войскі1

23 гады таму прайшлі другія прэзідэнцкія выбары. Ці быў тады шанец перамагчы Лукашэнку?4

Зніклага сямікласніка знайшлі

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі?

Рыжанкоў: Захад хоча, каб Мінск праводзіў антырасійскую палітыку6

«Людзі выйшлі ў двор пагрэць ваду ў кацялку, а расійскі снайпер прастрэліў посуд, каб паздзекавацца». Беларускі паэт пра жыццё ў Бучы5

Беларус даслаў у шэраг райвыканкамаў просьбы памяняць мову вулічных шыльдаў. Што яму адказалі12

«Нічога там новага няма» — Вальфовіч аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласць5

«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Ціханоўская павіншавала твітар з гадавінай бітвы пад Оршай. І тут пачалося

Галоўнае
Усе навіны →