Здарэнні

Чатырохгадовая Мая Любімцава, якую шукалі больш за суткі, загінула

Пра гэта паведаміў сёння раніцай у сваіх сацсетках пошукавы атрад «Анёл».

«4-гадовая Мая з аграгарадка Пелішча Камянецкага раёна знойдзена. Пошукавая аперацыя завершана. На жаль, дзяўчынка знойдзеная загінулай. Мы дзякуем усім, хто разам з пошукавікамі аказваў дапамогу. Пакуль што мы не можам каментаваць тое, што адбылося.. Спадзяемся на ваша разуменне..», — піша «Анёл».

Пазней сталі вядомыя абставіны смерці.

«Сёння ноччу валанцёрамі ў вадаёме на тэрыторыі мехдвара ў аграгарадку Пелішча было знойдзена цела Маі Любімцавай. Усім тым, хто ўдзельнічаў у пошуку дзяўчынкі, вялікі дзякуй за дапамогу. На жаль, цуду не адбылося», — піша «Віртуальны Брэст».

Дзяўчынка прапала ў панядзелак а 16.30. Яна сышла са двара ўласнага дома і больш яе ніхто не бачыў. Складанасцяў у пошуку дадавала тое, што яна не размаўляла. 

У пошуках бралі ўдзел сотні чалавек, у тым ліку з Брэста і Мінска.

Каментары

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўка, Заходні рынак, гандаль каля метро: дзе цяпер таннейшыя ягады і грыбы?

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць5

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP13

Латвія фіксуе больш спробаў прарыву сваёй мяжы з Беларуссю мігрантамі1

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года3

Лукашэнка сустрэўся ў Астане з Сі Цзіньпінам5

На беларуса ў Смаленску завялі шэсць крымінальных спраў

У Мінску кола праляцела скрыжаванне на чырвонае. Людзі разбягаліся ВІДЭА

Марын Лё Пэн назвала правакацыяй пост МЗС Расіі з яе фотаздымкам і паабяцала падтрымку Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

«Сказалі маці, што застрэліўся». У беларускім войску ў Дзень незалежнасці загінуў малады салдат

Галоўнае
Усе навіны →