Пра гэта заявіла намесніца міністра аховы здароўя Святлана Нячай.
Яна расказала ў эфіры СТБ, што бліжэйшым часам будуць зацверджаны змены ў нацыянальны каляндар прышчэпак. Будзе ўведзена вакцынацыя дзяцей ад коклюшу ў шасцігадовым узросце.
«Таму што менавіта гэтая група дзяцей фармуе ў структуры хворых найбольшую ўдзельную вагу», — патлумачыла Святлана Нячай.
За апошнія пяць месяцаў у Беларусі было зарэгістравана 1700 выпадкаў коклюшу.
Каментары