Грамадства

У ліпені будуць судзіць былых супрацоўніц Tut.by Вольгу Лойка і Алену Талкачову

Мінскі гарадскі суд 15 ліпеня пачне разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да былых супрацоўніц партала Tut.by Вольгі Лойка, Алены Талкачовай і Кацярыны Ткачэнка. Паседжанне з'явілася ў раскладзе судоў, звярнуў увагу «Позірк». 

Вольга Лойка. Скрыншот: ютуб-канал ТОК

Абвінавачванне прад’яўленае паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы), ч. 2 арт. 243 (у старой рэдакцыі КК — ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Верагодна, судовы працэс будзе завочным, бо абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой.

Весці працэс прызначаная суддзя Валянціна Зянькевіч.

10 красавіка 2023 года паведамлялася, што Мінгарсуд аштрафаваў на 500 базавых велічынь (на той момант 18 500 рублёў) кожнага паручыцеля Талкачовай і Лойкі, якія пакінулі Беларусь.

Паручыцелямі Талкачовай з’яўляліся палітолаг Яўген Прэйгерман і на той момант дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі, Лойка — старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец.

Паручыцелі былі выкліканыя ў суд на падставе арт. 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы). Рашэнні вынесла згаданая Зянькевіч.

17 сакавіка мінулага года яна прыгаварыла галоўрэда Tut.by Марыну Золатаву і гендырэктара «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілу Чэкіну да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Іншыя абвінавачаныя — рэдактарка палітыка-эканамічнага блока Лойка, журналістка Талкачова і юрысконсульт Ткачэнка — на працэс не з’явіліся, бо пасля вызвалення з-пад варты пакінулі краіну. Яны былі абвешчаныя ў вышук.

Чэкінай, Золатавай, Лойка і Талкачовай па справе былі інкрымінаваныя арт. 243, арт. 130, арт. 361 КК. Ткачэнка абвінавачвалі паводле арт. 243 і 342 КК.

У кастрычніку 2022 года Золатаву, Чэкіну, Лойку і Талкачову КДБ унёс у пералік асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Усяго па «справе Tut.by» было затрымана 15 чалавек. З цягам часу агульная колькасць абвінавачаных скарацілася да пяці (Золатава, Чэкіна, Лойка, Талкачова, Ткачэнка), пазней пад вартай засталося два чалавекі (Золатава і Чэкіна).

Каментары

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў1

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дачцэ Качанавай прапаноўваюць схадзіць на парад — за 120 рублёў прэміі7

Беларус заплаціў 80 еўра за хуткі пераход мяжы. Ні грошай, ні хуткага перасячэння

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту1

Хто гэты галкіпер-унікум, які ўчора адбіў усе тры пенальці?

Як Украіна вызваляе з Беларусі сваіх. Тлумачэнне ўкраінскага эксперта3

Падсанкцыйныя аўто і грузавікі ўсё адно трапляюць у Беларусь і Расію, але ёсць нятанны нюанс2

Краіну накрыла непагадзь ФОТА1

Казахскі журналіст, у якога стралялі ў Кіеве, памёр у бальніцы

«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў1

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →