Культура44

Швейцарская прэмія адзначыла Сашу Філіпенку за літаратурныя дасягненні

«Умее пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары».

Фота: Deniev Dagun

Саша Філіпенка стаў уладальнікам галоўнага прыза Прэміі швейцарскага таварыства абароны аўтарскіх правоў ProLitteris, якая ўручаецца штогод за выбітныя дасягненні ў літаратуры і мастацтве, піша Reform.news.

Журы ў сваім абгрунтаванні падкрэсліла ўменне беларускага пісьменніка ў творах «пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый».

Журы, у склад якога ўвайшлі французскі пісьменнік і перакладчык Валянцін Дэкап, паэтка і пісьменніца Марына Скалава і швейцарскі літаратар Пітэр Стам, далі разгорнутае абгрунтаванне свайму выбару.

«— Нягледзячы на малады ўзрост, пісьменнік, які нарадзіўся ў Беларусі і жыве ў эміграцыі ў Базелі, ужо мае важкі творчы даробак: пяць раманаў, дзве п’есы, шматлікія публікацыі ў газетах. Яго працы былі апублікаваныя швейцарскімі выдавецтвамі Diogenes і Noir sur Blanc і атрымалі міжнароднае прызнанне. Кнігі Сашы Філіпенкі базуюцца на грунтоўным дакументальным даследаванні, матэрыяле, які ён наватарска і дасціпна ператварае ў мастацкую літаратуру.

Саша Філіпенка ўмее пераплавіць гнятлівыя абставіны ў моцныя метафары, каб зрабіць адчувальнай абсурднасць палітычных і экзістэнцыяльных сітуацый. Выкарыстоўваючы сатыру і далікатнасць, ён рэканструюе тое інтымнае і банальнае, што прымушае людзей трываць ці заганяе іх у аб’ектыўна невыносныя сітуацыі. Яго гумар — выбітны; на прыкладзе чалавечых лёсаў пісьменнік набліжае да чытача складаныя гістарычныя кантэксты.

Узнагароджваючы Сашу Філіпенку, журы таксама хацела б адзначыць аўтара, чыя кар’ера была пазначана значнымі асабістымі і палітычнымі рызыкамі. Саша Філіпенка — каштоўны сведка, які ўносіць свой уклад у разуменне сучаснай геапалітычнай сітуацыі ў якасці будаўніка мастоў. І ён з’яўляецца прадстаўніком вялікай супольнасці пісьменнікаў, якія жывуць у Швейцарыі, але не пішуць ні на адной з мясцовых моў. Як журы, мы рады дапамагчы Сашу Філіпенку працягнуць сваю важную працу ў Швейцарыі, атрымаўшы ProLitteris Prize».

Згодна з правіламі прэміі, уладальнік галоўнага прыза (у 40 000 франкаў), выбірае атрымальніка спонсарскай узнагароды (10 000 франкаў). Саша Філіпенка падтрымаў аўтарку і перакладчыцу Мод Мабілар, якая пераклала на французскую мову творы расійскіх літаратараў Міхаіла Шышкіна, Гузель Яхінай і Рамана Сенчына.

Каментары4

  • EMIL
    26.06.2024
    А почему он до сих пор Саша, а не Александр? Сколько ему лет? Это если бы гении себя называли - Сашей Пушкиным, Мишей Лермонтовым и Федей Достоевским!
  • EMIL
    26.06.2024
    Этот Саша уже давно расеец.
    Постоянно тусуется на расейских оппозиционных каналах. А ВНЖ в в Швейцарии получил, прикинувшись на время белАрусским змагаром и ещё благодаря усилиям "нетрадиционного" лобби!
  • А
    26.06.2024
    EMIL , а чым ваша расейшчына адрозніваецца ад яго?

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі4

Былы юрыст штаба Бабарыкі купіў на аўкцыёне працу Марка Шагала2

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі

Галоўнае
Усе навіны →