Каментары да артыкула

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года

  • Зёмак
    23.06.2024
    Вы не працытавалі галоўнае з тэксту Андрэя:
    Таму Паліну немагчыма выкупіць, альбо абменяць. Паліну можна вызваліць толькі сілай.

    Гэта крык адчаю і зварот да ўсіх, хто корміць абяцанкамі, "хросных" палітвязняў, чакацеляў окнаў магчымасцяў. Чалавека забіваюць тут і цяпер, яго выратуюць дзеянні, а вашыя чаканні нікому не патрэбныя.

  • Рэалістычны песіміст
    24.06.2024
    Зёмак, ейны муж усё жыццё жыве ў нейкіх элюзіях: то яму дэфолт з прычыны санкцый падавай, то вызваліць толькі сілай...
    Рэальна трэба глядзець на рэчы. Якой сілай? Дзе тая сіла? Нават калі скласці ПКУ і міфічнае паспалітае рушанне, то колькі назбіраецца? Мо 500, мо 800 чалавек, нават калі іх падрыхтаваць і добра ўзброіць, то гэтага ўсё адно хопіць каб зладзіць невялічкі дэбош на мяжы і толькі. Пасля 20 года рэжым вельмі добра ўзброіўся, стварыў шматлікія новыя атрады спец войск, ладзіць вучэнні, цяпер Беларусь - гэта цытадэль з якой можа цягацца хіба толькі Польшча. Але палякі не распачнуць вайну з-за Беларускіх вязняў нават калі іх не дай Божа пачнуць страляць.
  • Зёмак
    24.06.2024
    Рэалістычны песіміст
    нас у Беларусі - мільёны, сотні тысяч у эміграцыі. А рабіць нешта чамусьці павінны або некалькі соцен добраахвотнікаў, або Польшча.

    І вось у гэтым і заключаецца ваш рэальны погляд на рэчы: сядзець на канапе, чакаць лепшых часоў, а калі ў турме памрэ чарговы палітзняволены, адпісваць дзяжурныя словы спачуванняў.
  • Героі канапныя такія канапныя
    24.06.2024
    Зёмак, у 20 на вуліцах было сотні тысяч, зрабілі? Ці лепей казаць нарабілі. Хопіць абы што ляпаць седзячы на канапе ў Варшаве. Такі герой? так давай, пакажы прыклад...
  •