Свет3

Амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі. Яны тычацца нафты і газу

Амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Масквы з прычыны расійскага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Бруселі Рыкард Ёзвяк. Прадугледжваецца, што абмежаванні будуць накладзеныя на расійскі звадкаваны прыродны газ і транспартаванне нафты.

Фота ілюстрацыйнае

Прыняцце санкцыйнага пакета адкладалася праз пазіцыю Германіі, якая выступала супраць адказнасці еўрапейскіх кампаній за парушэнне санкцый іх даччынымі прадпрыемствамі і партнёрамі ў трэціх краінах, паведамлялі раней СМІ. У сераду ў гэтым пытанні дасягнулі кампрамісу, расказаў Ёзвяк.

EUobserver са спасылкай на праект дакумента раней пісаў, што новы пакет санкцый прадугледжвае забарону на перавалку расійскага звадкаванага прыроднага газу і экспарт гелію, а таксама абмежаванне доступу да тэхналогій падвойнага прызначэння.

Новы пакет будзе прыняты, як мяркуецца, падчас саміту ЕС у Бруселі 27-28 чэрвеня або перад ім.

Каментары3

  • Ужо смешна гэта ўсё
    20.06.2024
    Ішоў 2035, а эўрапарламент прымаў 114 пакет санкцый які вось вось і пакладзе, паставіць расею на калені і ўсё ні як...
  • Немцы такія немцы
    20.06.2024
    А немцы як заўжды
  • Žvir
    20.06.2024
    Zabarona na pieravalku LNG. Vielmi dziŭna. JamalLNG adhružaje jaho reguliarna. Napryklad u Donges (Francyja), što na race Loire(samaja doŭgaja ŭ Francyi i z vadoju kolieru kavy z malakom), abo ŭ Bilbao. Sudny madernovyja, sučasnyja by novyja, arktyčnaha dyzajna. I nie kažycie mnie, što heta nia tak...

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі3

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа4

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі16

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі3

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →