Эканоміка2121

Якія вагоны паставяць у мінскае метро замест штадлераўскіх ФОТА

У Падмаскоўі журналістам выдання «Точка» паказалі вагоны метро, якія хутка можна будзе ўбачыць у мінскай падземцы. 

Метрапалітэн атрымае новыя цягнікі ад «Метровагонмаш» праз тры тыдні. Усе фота: «Точка»

Як піша выданне, метрапалітэн атрымае новыя цягнікі ад «Метровагонмаш» праз тры тыдні.

Вагоны ўжо на стадыі фінальнай зборкі, а прыбудуць у Мінск наўзамен рухомага саставу ад «Штадлера». 

Усяго да канца года завод у Мыцішчах паставіць мінскаму метро 28 вагонаў.

Раней паведамлялася аб падпісанні «Штадлерам» пагаднення з Мінскім метрапалітэнам на пастаўку 19 новых саставаў да 2025 года. Але пазней стала вядома, што паставак са «Штадлера» не будзе, новы кантракт у метрапалітэна заключаны з расійскім «Метровагонмашам». 

Немагчымасць выканаць кантракт з боку «Штадлера» ўлады назвалі «адмовай у выніку санкцыйнага ціску».

«Праз забарону паставак, складанасці ў лагістыцы, санкцыі «Штадлер» аказаўся ў сітуацыі немагчымасці нармальна працягваць дзейнасць. Была ідэя пастаўляць кузавы ў Польшчу, а там ужо ставіць электроніку, якую нельга даставіць у Беларусь. І далей ужо прадаваць на Захад. Нейкі час гісторыя працавала, але нядоўга. Цяпер ужо ўсё. Цяпер немагчыма вывозіць нават проста кузавы, проста з Беларуссю не хочуць працаваць», — расказваў летась «Нашай Ніве» адзін з суразмоўцаў. 

«Stadler захоўвае завод у Беларусі для таго, каб перазапусціць яго, як толькі санкцыі будуць знятыя», — гаворыцца ў справаздачы карпарацыі за першую палову 2023 года.

Каментары21

  • 18.06.2024
    Цітую : " просто с Беларусью не хотят работать» "
  • Мутро
    18.06.2024
    Прасачылася інхвармацыя што трэцьцю лінію працягнуць да усіх рэзідэнцыяў (каторых асямнадцаць і ішчо Дрызды) Хітразачосанага. Кеды іму ўручылі спецыяную картачку, значыць на перыяд іво перамішчэнія народзец сможыт токі двумя першымі лініямі карыстацца (ну ента ж бізапаснаць самі панімаеця). Глава бандфарміраванія саабшчыл, так як любіць з Думкай катацца адзін, то какеісты Квітнеючай іво суправаджаць ні будуць, праўда вагоны прадастаўленыя Масковіяй ў рамках імпартазамішчэнія абарудаваны саўрэменнымі підалямі Мінскага Мота-Вела. У рамках прапагандзіраванія года здароўя прыўлякаюцца заахвочаныя БРСМаўцы круціць ентыя підалі.
  • Проста жыхар
    18.06.2024
    Плённая праца офіса..., назавіце мне хоць адзін пакет неперсанальных санкцый, да якіх спрычыніўся офіс/кабінет, і асабіста Ціханоўская. Самыя "бамбічэскія" санкцыі ўвялі праз прымусовю пасадку Раянэйра з Пратасевічам, а таксама праз удзел Лукашэнкі ў вайне.

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць