Грамадства55

Чаму Пашынян стаў рэзка крытыкаваць Лукашэнку?

Армянскі эксперт патлумачыў акалічнасці беларуска-армянскіх адносін.

Никол Пашинян и Александр Лукашенко Нікол Пашынян і Аляксандр Лукашэнка Nikol Pashinyan and Alexander Lukashenko
Нікол Пашынян і Аляксандр Лукашэнка. Калаж: Armenpress

Нядаўна прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы чыноўнік не наведае Беларусь, пакуль ва ўладзе там будзе Лукашэнка. А таксама што Ерэван можа выйсці з АДКБ, але гатовы памяняць сваё стаўленне да саюза, калі Лукашэнка выбачыцца перад Арменіяй ці Беларусь выйдзе з АДКБ

Эксперт Армянскага інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян у эфіры «Еўрарадыё» адзначае, што напружанасць у адносінах вырасла пасля афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Азербайджан у маі.

У яго ходзе палітык зрабіў шэраг дастаткова праблематычных заяваў. Напрыклад, што яшчэ да пачатку ваеннага канфлікту ён лічыў, што праўда на баку Азербайджана.

Рубэн Меграбян Рубен Меграбян Ruben Mehrabyan
Рубэн Меграбян. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

«Гэта выклікала пытанні. Фармальны саюзнік Арменіі, аказваецца, яшчэ да вайны прымаў удзел у дыскусіях аб мэтазгоднасці пачатку вайны і пры гэтым яе ўхваляў», — тлумачыць эксперт.

Як заўважае Меграбян, свае заявы Лукашэнка агучвае, бо ёсць «адмашка ад Пуціна». Таму Ерэван выказвае свае прэтэнзіі не канкрэтна Лукашэнку, а АДКБ.

«Крызіс з Лукашэнкам — гэта сімптом крызісу з АДКБ», — заўважае Меграбян.

У выніку, як вядома, Арменія і Беларусь адклікалі сваіх паслоў для кансультацый. Як адзначае эксперт, гэта прыводзіць не проста да паніжэння ўзроўню афіцыйных адносін, але і да таго, што Арменія лічыць Беларусь несяброўскай краінай.

«Рэжым Лукашэнкі адказвае нам узаемнасцю. Гэта будзе працягвацца да той пары, пакуль, як той казаў, ці падзе ішак, ці памрэ падзішах», — іранізуе Меграбян.

Ці магчыма ў такіх умовах афіцыйнае запрашэнне ў Арменію Святланы Ціханоўскай? Эксперт заўважае, што гэта рашэнне застаецца за ўрадам краіны, а сам ён лічыць, што такі крок павінен быць зроблены:

«Гэта пытанне мае як палітычнае, так і маральнае значэнне. І мне бачыцца гэта ў інтарэсах Арменіі ў плане яе пазіцыянавання на міжнароднай арэне. (…)

Падтрымка дэмакратычнага лідара Беларусі, краіны, якая з'яўляецца важнай часткай еўрапейскай постсавецкай прасторы, але штучна адхілена ад усіх працэсаў еўраінтэграцыі, неабходна для рэнамэ дэмакратычнага лідара Арменіі».

Меграбян адзначыў, што пасля сустрэч вышэйшага кіраўніцтва Арменіі са Святланай Ціханоўскай на міжнародных пляцоўках Арменія вырашыла, што будзе адказваць адмоваю на запыты беларускіх уладаў праз Інтэрпал ці іншыя міжнародныя праваахоўныя структуры аб выдачы людзей.

Каментары5

  • Правдоруб 54
    17.06.2024
    бабруйчанін, бабруец, капля камень точит!
    Россия твоя - НЕ великая держава, а так, Гондурас с ядерной боНбой)
    ...причём неизвестно, исправная ли та боНба с совеЦких времён)
  • Абсалютна дакладна
    17.06.2024
    Небясьпека ў тым, што Арменія дужа залежыць ад Расеі. І ўсё, што там заяўляюць сёньня можа лёгка быць закрэсьлена заўтра. Таму сп-ні Ціханоўскай зусім ня варта наведвацца ў Арменію, дастаткова кантактаў з кіраўніцтвам Арменіі ў час агульных еўрапейскіх мерапрыемстваў.
  • бабруйчанін
    17.06.2024
    Правдоруб 54, Гэта Пашынян Арменія зразумела .ні ўсе ..Грузіі грузінам паспрабуй разтлумачь..шмат каму. Сам сабе таксама ..Пачні каментаваць беларускай мабыць акрамя " рубапраўды" нешта разумнае атрымаецца

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў10

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ4

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →