Матацыкл з гомельскімі нумарамі засвяціўся ў відэа з фронту ва Украіне — на ім ехаў расійскі вайсковец
Як матацыкл трапіў на фронт, невядома.
У відэаагляд украінскіх удараў па расійскіх вайсковых цэлях у Херсонскай і Харкаўскай абласцях трапіў матацыкл з гомельскай рэгістрацыяй.
На відэа дрон атакуе вайсковага матацыкліста. На транспарце бачны рэгістрацыйны нумар Гомельшчыны — 2852 АА-3. У наступным відэа матацыкліст ляжыць на абочыне. Верагодна, ён загінуў, піша «Флагшток».
Паводле інфармацыі Кіберпартызан, дзяржнумар лічыцца за матацыклам Kwang Yang 2000 года выпуску. У 2023 годзе матацыкл, імаверна, перапрадалі.
Як ён трапіў ва Украіну, невядома. Яго маглі скрасці або перадаць у якасці дапамогі расейскай арміі.
Каментары