Грамадства

Апеляцыю журналіста Карнея адхілілі, ён рыхтуецца да калоніі, скардзіцца на цыгарэтны дым

У лістах з Магілёўскага СІЗА Ігар Карней піша: «У камеры амаль усе кураць, увесь прапах нікацінам», піша Радыё Свабода.

Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу журналіста Ігара Карнея, які быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі і штраф у 20 тысяч рублёў нібыта за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні.

Прысуд Менскага гарадскога суда адносна Ігара Карнея пакінулі без зменаў. Гэта стала вядома ад сваякоў журналіста, якія раней мусілі выехаць за мяжу.

Апошнім часам Ігара Карнея трымаюць у Магілёўскім СІЗА і не кажуць, дзе ён будзе адбываць пакаранне. Пра ўмовы ўтрымання журналіста вядома няшмат.

«На здароўе не скардзіцца. Харчаванне сярэдняе, вагі не набярэш, але руху не хапае, таму не схуднеў. Скардзіцца толькі на цыгарэтны дым у камеры. Камера разлічаная на 18 чалавек, з іх, акрамя яго, толькі адзін ня курыць. Праз гэта наскрозь прапах нікацінам», — паведаміла сваячка Ігара Карнея.

У Ігара Карнея чатыры дачкі. У канцы траўня адна з дачок Карнея закончыла навучанне ў прэстыжным універсітэце ў ЗША. Але, паводле сваякоў журналіста, ён гэтай важнай для сям’і навіны яшчэ не ведае.

«Праз інтэрнэт анлайн назіралі цырымонію ўганаравання магістраў універсітэту, але бацька не мае такой магчымасці. Замест гэтага адукоўвае сукамернікаў, бо большасць не тое што ўніверсітэтаў, школы не заканчвалі. Размаўляе з імі на беларускай мове. Наракае на беднасць турэмнай бібліятэкі, але адзначае, што ўсё ж ёсць шмат беларускай класікі. Чытае Рыгора Барадуліна, Пімена Панчанку, Янку Купалу. Настрой бадзёры, нягледзячы на ўмовы. Рыхтуецца да калоніі — вучыцца гуляць у нарды. Кажа, што там гэта прыдасца», — расказала пра Ігара Карнея суразмоўца.

Ігара Карнея затрымалі ў ліпені 2023 года. Гэта адбылося неўзабаве пасля пахавання палітвязня-мастака Алеся Пушкіна, з якім журналіст сябраваў. Беларускія праваабаронцы прызналі Ігара Карнея палітвязнем.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні ў Беларусі знаходзяцца 38 супрацоўнікаў медыя.

Каментары

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё8

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё

Усе навіны →
Усе навіны

Джордж Марцін раскрытыкаваў другі сезон «Дома Цмока». Яго абурыла адна дэталь1

У Мінску адкрыўся «Восеньскі салон» ФОТЫ2

У ЗША аднагадовы хлопчык асвоіў горны ровар ВІДЭА2

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны24

У Брэсце неабыякавыя людзі выратавалі са смяротнай пасткі маленькіх кацянятаў

Пры пажары на паркоўцы ў Падмаскоўі пацярпеў беларус-перагоншчык Мікалай4

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой13

Уласніца салона прыгажосці адмовілася запісвацца ў міліцэйскім «пакаяльным» відэа. А цяпер расказала, як гэта было40

Паўстагоддзя таму ў Амерыцы знайшлі цела невядомага мужчыны. Толькі цяпер паліцыя змагла высветліць яго імя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё8

Наколькі мы ад іх адстаём: як Капенгаген ператвараецца ў горад без выкідаў і як капенгагенцы інакш арганізуюць сваё жыццё

Галоўнае
Усе навіны →