Навука і тэхналогіі2

Вучоныя абяцаюць, што неўзабаве поначы будзе бачыць кожны чалавек

Новая звыштонкая плёнка, прымацаваная да лінзаў акуляраў, заменіць грувасткі прыбор начнога бачання.

Ілюстрацыйная выява, створаная штучным інтэлектам

Даследчыкі з Цэнтра перадавога вопыту ў галіне трансфармацыйных метааптычных сістэм (TMOS) ARC у Аўстраліі знайшлі спосаб забяспечыць бачанне ў цемры без дапамогі грувасткіх і дарагіх прыбораў начнога бачання.

Як паведамляецца на сайце ўстановы, вучоныя стварылі ультратонкую плёнку, якая можа быць прымацаваная да лінзы ў звычайных акулярах.

Традыцыйны прыбор начнога бачання заснаваны на складанай тэхналогіі электронна-аптычнага пераўтварэння. У такім прыборы фатоны святла спачатку праходзяць праз лінзу аб'ектыва і трапляюць у электронную трубку для ўзмацнення выявы, якая складаецца з дзвюх важных частак.

Спачатку фотакатод пераўтварае фатоны ў патокі электронаў, якія затым паступаюць у спецыяльны ўзмацняльнік (мікраканальную пласціну), які павялічвае энергію, і электроны далей трапляюць на люмінесцэнтны экран (люмінафор), на якім узнаўляецца выява ў зялёным спектры.

Прыбор начнога бачання night-vision device Прибор ночного видения
Традыцыйная апрацоўка святла прыборам начнога бачання. Фота: TMOS

Для таго каб знізіць цеплавы шум, традыцыйныя прыборы начнога бачання патрабуюць крыягеннага ахалоджвання. Усё гэта робіць іх цяжкімі і грувасткімі.

Тэхналогія вучоных з Аўстраліі, пра якую яны расказалі ў артыкуле на старонках часопіса Advanced Materials, заснаваная на выкарыстанні метапаверхняў з ніабату літыю, якія забяспечваюць больш просты шлях апрацоўкі фатонаў святла.

Праходзячы праз яе, фатоны павялічваюць сваю энергію і пераходзяць у спектр бачнага святла без таго каб прамежкава ператварацца ў электроны, як у выпадку са звычайным прыборам начнога бачання.

Такая паверхня таксама не мае патрэбы ў астуджванні, каб зменшыць «шум» і павялічыць выразнасць. Гэта дазваляе адмовіцца ад грувасткай механікі прыбораў начнога бачання.

Новая тэхналогія таксама фіксуе бачнае і нябачнае (ці інфрачырвонае) святло на адной выяве. У той час, як традыцыйныя сістэмы начнога бачання фіксуюць паралельныя выявы кожнага спектру, што не дазваляе ствараць ідэнтычныя выявы. У выніку карыстальнік атрымлівае больш якасны від таго, што адбываецца ў цемры.

Пераўтварэнне інфрачырвонага святла (ВК) у бачнае (VIS) з дапамогай новай стужкі дазваляе атрымаць больш выразную выяву. Фота: матэрыялы артыкула

Распрацоўшчыкі адзначаюць, што да гэтага лічылася, што пераўтварыць інфрачырвоныя выявы ў бачныя з высокім разрозненнем нельга з-за вуглавых страт вялікай колькасці інфармацыі, якія ўласцівыя нелакальным метапаверхням. Але яны здолелі пераадолець гэтыя абмежаванні.

Аўтары спадзяюцца, што іх вынаходніцтва будзе карысным у розных сферах дзейнасці, ад назірання і навігацыі да медыцынскай дыягностыкі, і адзначаюць, што памяншэнне памеру і вагі тэхналогіі начнога бачання адкрывае новыя магчымасці для індустрыі 4.0 і мініяцюрызацыі тэхналогій.

Каментары2

  • Сторож Щукарь
    07.06.2024
    Это вам не яблоки по ночам тырить в колхозном саду. Это сулит прорыв.
  • Не сьпі
    07.06.2024
    А кажуць цудаў няма..., а іх робіцца ўсё больш і больш...

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі3

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Усе навіны →
Усе навіны

ПА АБСЕ прызнала дзеянні РФ генацыдам украінскага народа4

На наступным тыдні надворʼе зменіцца. Чаго чакаць?

Гайдукевіч паабяцаў зрабіць у доме Павука ў Акцябрскім грамадскую прыёмную сваёй партыі16

Чым сёння займаюцца некалі вядомыя героі ЖЖ? Спойлер: многія так і не закінулі блогерства5

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца2

Пуцін спрабуе перадаць хусітам балістычныя і крылатыя ракеты — амерыканская выведка3

Пакуль Еўра-2024 ідзе без нас, беларусы згулялі ў тарфяны футбол. Але і тут прайгралі2

Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду ў краіну3

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі3

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Галоўнае
Усе навіны →