Культура33

У Нацыянальнай бібліятэцы ідзе выстава старадрукаў Дома Мамонічаў

З 3 чэрвеня ў музеі кнігі ідзе выстава, прымеркаваная да 450-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў — аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў XVI — пачатку XVIII стагоддзяў.

На выставе прадстаўлены старадрукі Дома Мамонічаў канца XVI — пачатку XVIII ст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Сярод экспанатаў — першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання XVI ст. — Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам, Псалтыр (1576), больш вядомы як «Псалтыр з чырвонымі кропкамі», Апостал (1595), Евангелле (без сігнатур) (1600), а таксама такія выданні пачатку XVII ст., як Трыёдзь кветная (1609), перавыданне Статута Вялікага Княства Літоўскага (1619) і Трыбунал (1623).

«Дом Мамонічаў» — найбуйнейшая прыватная друкарня, што праіснавала амаль паўстагоддзя і стала другой пасля тыпаграфіі Францыска Скарыны, арганізаванай у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні. Браты Мамонічы дамагліся афіцыйнага прызнання, тройчы атрымлівалі каралеўскія прывілеі на права выпуску царкоўна-рэлігійных, свецкіх і юрыдычных выданняў. Яны першымі ў беларускім кнігадрукаванні пачалі выпускаць зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару.

Друкарня ўлічвала запатрабаванні і культурныя традыцыі розных пластоў насельніцтва. Большая частка выданняў XVI ст. прызначалася на патрэбы праваслаўных брацтваў, іх школ, царквы, мяшчанства.

Экспазіцыя будзе працаваць у музеі кнігі па 30 чэрвеня 2024 г.

Дата завяршэння экспанавання можа быць зменена.

Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Час працы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.

Каментары3

  • на ўспамін
    07.06.2024
    Выхадцы з Магілёва, Мамонічы сталі першымі ў Вільні. Сапегі нават далучылі іх да свайго герба "Ліс" -- трэба паставіць помнікі (хай шыльды) у Магілёве і Вільні!
  • Anatol Starkou
    07.06.2024
    Хто гэта такія за дзікуны і нашто гэта патрэбна?
  • Летувіскі гісторык
    07.06.2024
    Не Мамонічы, а мамонічасы і друкавалі яны на канцылярскай мове

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўпершыню збілі расійскі «Арлан» на велізарнай вышыні1

З Беларусі сышоў буйны валютны брокер. Беларускі рынак Форэкс у заняпадзе

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай37

У дачным пасёлку пад Магілёвам працягваюцца прыгоды: пасля выпадку з шаленствам там згарэла крама1

Вядучая Люцыя Герашчанка адказала, ці вернецца на ТБ5

У Польшчы заявілі аб спыненні дзейнасці групы кібердыверсантаў, якія працавалі на Беларусь і Расію

Новы незвычайны спосаб рамантычных знаёмстваў набірае шалёныя абароты4

У Львове развіталіся з сям'ёй, загінулай пасля расійскага ракетнага ўдару Расіі ФОТА

У Гродне сотня чалавек змагалася за букет нявесты. Прычым яны не былі гасцямі на вяселлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Безыдэйная і безгустоўная халтура. Канцэпцыю новага гістарычнага музея для Лукашэнкі рыхтавалі ў спешцы

Галоўнае
Усе навіны →