Свет6

На беларускай мяжы цяжка паранілі польскага салдата

Адзін з мігрантаў, які спрабаваў нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, напаў на польскага вайскоўца. Яго даставілі ў бальніцу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Straz_Graniczna / Twitter

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Чэслаў Мрочак у эфіры Першага канала Польскага радыё. Траўма была цяжкай, але жыццю вайскоўца не пагражае.

— Сёння раніцай я атрымаў вельмі кепскую вестку, што адзін з вайскоўцаў, які спрабаваў спыніць тых, хто перасякаў мяжу, атрымаў нажавое раненне. Узмацняецца міграцыйны ціск і ўзрастае агрэсіўнасць гэтых людзей. Яны спрабуюць фарсіраваць мяжу вялікімі групамі, якія фармуюцца дзякуючы падтрымцы беларускіх службаў — заявіў віцэ-міністр Мрочак. 

Паводле звестак польскіх памежнікаў, за апошнія тры дні польска-беларускую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы больш за 630 чалавек. У пятніцу было 160 спробаў, у суботу — больш за 280, у нядзелю — 190. 

Усяго за апошнія трое сутак памежная служба і паліцыя за садзейнічанне ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы затрымалі 11 чалавек. Гэта шэсць грамадзян Украіны, двое Туркменістана і трое беларусаў, якія спрабавалі перавезці замежнікаў. Усяго з пачатку года было затрымана 176 памагатых арганізатараў незаконнага перасячэння мяжы.

Каментары6

  • Максим Дизайнер
    28.05.2024
    Вперед к светлой жизни, братья!Хватит сидеть в концлагерях, пока остальные печатают фантики сколько им вздумается. Польскому солдатику выздоровления.
  • Уладам салдата не шкада
    28.05.2024
    Польскім уладам трэба берагчы сваіх вайскоўцаў і не падстаўляць.
    Не трэба забараняць ім карыстацца зброей.
    Хай лепей здохне дзесятак чурак, чым польскі ваяр. Іншыя не палезуць так нагла.
  • Спадар
    28.05.2024
    Гэта адказ Туску на жаданне адкрыць яшчэ адзин  пункт пропуску....

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца5

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна сарваць яблыкі з суседскага дрэва, калі галіна звісае над вашым участкам? Адказ вас здзівіць5

«Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структуры TVP10

Латвія фіксуе больш спробаў прарыву сваёй мяжы з Беларуссю мігрантамі1

Еўрасаюз разглядае магчымасць працягнуць кантракт з «Газпрамам» пасля 2024 года3

Лукашэнка сустрэўся ў Астане з Сі Цзіньпінам5

На беларуса ў Смаленску завялі шэсць крымінальных спраў

У Мінску кола праляцела скрыжаванне на чырвонае. Людзі разбягаліся ВІДЭА

Марын Лё Пэн назвала правакацыяй пост МЗС Расіі з яе фотаздымкам і паабяцала падтрымку Украіне4

Кракадзіл насмерць загрыз 12-гадовага падлетка ў Аўстраліі. Як так здарылася?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца5

Траціна памілаваных палітвязняў і так павінны былі выйсці на свабоду цягам месяца

Галоўнае
Усе навіны →